Расейскія вайскоўцы сталі звычайным антуражам беларускіх гарадоў


Расейскія вайскоўцы сталі часткай звычайнага антуражу беларускіх гарадоў. Іх зʼяўленне на публіцы ўжо перастала здзіўляць. Аб гэтым паведамляюць чытачы «Белсату».

Расейскія салдаты каля беларускай крамы. 12 лістапада 2022 года, адзін з беларускіх гарадоў. Фота чытача «Белсату»

Калі раней зʼяўленне расейскіх вайскоўцаў выклікала здзіўленне, гэта было вельмі не звычайна, то зараз на іх ніхто не зважае, – такімі назіраннямі з рэдакцыяй «Белсату» падзяліліся наш чытачы з Беларусі.

«Едзеш на трасе М1 і бачыш ваенны рускі лагер, ваенную тэхніку, але сфатаграфаваць яе – гэта вялікая рызыка, паколькі за гэта даюць вялізныя тэрміны», – кажа наш чытач.

«Цяпер і ў Баранавічах, і ў Берасці, можна ўбачыць свежае паступленне расейцаў у ваеннай форме, яны трымаюцца невялікімі групамі па 6-8 чалавек і ніводзін з бакоў не спрабуе размаўляць адзін з адным, – заўважае чытач – так, што расейскія вайскоўцы сталі звычайным антуражам беларускіх гарадоў».

Hавiны
На Гомельшчыне знайшлі тэлефон расейскага вайскоўца, у якім быў план падрыхтоўкі нападу РФ на Украіну
2022.11.08 18:40

Антон Тачняк belsat.eu

Стужка навінаў