Больш за 120 мігрантаў спрабавалі прарвацца ў Польшчу з тэрыторыі Беларусі


Памежная ахова Польшчы паведаміла раніцай 12 лістапада пра шматлікія спробы, якія чыняць нелегальныя мігранты, каб прарвацца на тэрыторыю Польшчы з боку Беларусі. Паводле ведамства, за мінулыя содні на польска-беларускай мяжы былі спыненыя 124 асобы.

Як паведамляе Памежная ахова, людзі спрабавалі патрапіць у Польшчу, пераплываючы Свіслач і Аўгустоўскі канал. Сярод іх – грамадзяне Егіпту, Сірыі, Конга, Алжыру, Ірану ды Іраку.

З пачатку лістапада польскія памежнікі налічылі каля тысячы спробаў незаконнага пераходу польска-беларускай мяжы. У мінулым месяцы было зафіксавана 2,5 тысячы такіх спробаў.

Зараз на мяжы з нашай краінай палякі ўсталёўваюць сістэму электроннага маніторынгу, якая мае ахапіць 202 кіламетры мяжы, у тым ліку тыя ўчасткі, на якіх не маецца агароджы. Усталяваны на мяжы плот складае ў даўжыню 186 кіламетраў.

З 1 ліпеня на польскім Падляшшы дзейнічае забарона набліжацца да польска-беларускай мяжы на адлегласць менш за 200 метраў. Гэтая забарона мае моц да канца лістапада.

Гісторыі
«Не баяцца падымаць гвалт!» Беларус, якога памежнікі тройчы не прапускалі ў Польшчу, ужо ў Варшаве
2022.10.27 08:00

Зміцер Міраш belsat.eu

Стужка навінаў