У Крамлі адмежаваліся ад газавых пагрозаў Лукашэнкі


У Крамлі пракаментавалі ўчорашнюю заяву Аляксандра Лукашэнкі, які прыгразіў закрыць транзіт расейскага газу праз Беларусь у Еўропу.

Прэс-сакратар Уладзіміра Пуціна Дзмітрый Пяскоў падкрэсліў, што заява Лукашэнкі не ўзгаднялася з Крамлём. Ён заявіў, што Расея застаецца надзейным пастаўшчыком энергарэсурсаў у Еўропу незалежна ад дзеянняў Беларусі.

«Як бы каму гэта ні падабалася, Расея заўсёды была, ёсць і патэнцыйна будзе заставацца краінай – гарантам энергетычнай бяспекі еўрапейскага кантынента», – падкрэсліў прадстаўнік Крамля.

Таксама Пяскоў пакінуў без каментароў заявы Лукашэнкі пра спробы перакінуць з Данбасу зброю мігрантам, што знаходзяцца на мяжы з ЕЗ.

Артыкулы
Еўразвяз: Мы не дазволім Лукашэнку запалохаць нас
2021.11.12 09:50

РР belsat.eu

Стужка навінаў