У Беларусі зліквідавалі Грамадскае аб’яднанне БНФ «Адраджэнне»

Вярхоўны суд 10 лістапада разгледзеў пазоў Міністэрства юстыцыі аб ліквідацыі грамадскага аб’яднання «БНФ Адраджэнне». Рашэнне аб ліквідацыі арганізацыі вынесла суддзя Рыма Філіпчык, паведамляе «Радыё Свабода».

Падставай для ліквідацыі абʼяднання чыноўнікі палічылі непадачу дакументаў, якіх запатрабавалі ад арганізацыі. Пры гэтым офіс у Менску апячатаны ад 14 ліпеня, калі па краіне пракацілася хваля ператрусаў у грамадскіх арганізацыях.

Падчас ператрусу ў сядзібе БНФ на вуліцы Чарнышэўскага ў адсутнасць прадстаўнікоў арганізацыі Следчы камітэт забраў бухгалтарскія і іншыя дакументы, а сам офіс апячатаў.

На звароты аб’яднання аб неабходнасці разблакаваць доступ у памяшканне дзеля таго, каб выканаць патрабаванні Міністэрства юстыцыі, следчыя структуры адказалі адмоўна.

Грамадскае аб’яднанне «БНФ Адраджэнне» заснавана ў 1988 годзе, а зарэгістравана як агульнанацыянальнае грамадскае аб’яднанне ў 1991 годзе.

  • У ліпені ўлады распачалі беспрэцэдэнтную паводле маштабаў зачыстку НДА. На канец жніўня ўлады зліквідавалі або пачалі працэс ліквідацыі каля 200 некамерцыйных арганізацыяў.

У Беларусі зліквідавалі Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына»

РР belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны