Некалькі дзясяткаў мігрантаў, якія скарысталіся «беларускім маршрутам», дабраліся да Фінляндыі

Памежная служба Фінляндыі паведамляе, што ў краіне з’явілася 30 мігрантаў, якія скарысталіся «беларускім маршрутам».

«Праз Беларусь у Фінляндыю прыбылі некалькі дзясяткаў чалавек (30). Сітуацыя стабільная», – паведамляе памежнае ведамства Фінляндыі ў Twitter.

Фінскі бок дадае, што асноўны напрамак руху мігрантаў – гэта Цэнтральная Еўропа.

РР belsat.eu

 

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны