НАТО «рашуча асуджае» Беларусь за гібрыдныя дзеянні супраць Польшчы, Літвы і Латвіі


Краіны НАТО.
Фота: nato.int

Паўночнаатлантычны альянс (НАТО) выступіў з заявай з нагоды сітуацыі на мяжы Беларусі ды Польшчы.

У сваёй заяве НАТО «рашуча асуджае» выкарыстанне незаконнай міграцыі, «штучна створанай Беларуссю ў рамках гібрыдных дзеянняў, накіраваных супраць Польшчы, Літвы і Латвіі ў палітычных мэтах».

«Гэтыя жорсткія дзеянні ставяць пад пагрозу жыцці ўразлівых людзей. Саюзнікі ў НАТО салідарныя з Польшчай, Літвой, Латвіяй і іншымі закранутымі краінамі Паўночнаатлантычнага звязу і падтрымліваюць меры, заснаваныя на фундаментальных каштоўнасцях і адпаведным міжнародным праве, што ўжываюць саюзнікі індывідуальна і калектыўна ў адказ на сітуацыю, якая патрабуе шчыльнай каардынацыі з ключавымі міжнароднымі партнёрамі», – гаворыцца ў заяве.

НАТО абяцае «захоўваць пільнасць адносна рызыкі далейшай эскалацыі і правакацый з боку Беларусі на яе межах з Польшчай, Літвой і Латвіяй», і «працягваць адсочваць наступствы для бяспекі Паўночнаатлантычнага звязу».

Альянс таксама заклікае «Беларусь спыніць гэтыя дзеянні, паважаць правы чалавека і асноўныя свабоды і выконваць нормы міжнароднага права».

Hавiны
На мяжу з Беларуссю прыбудуць жаўнеры з Вялікай Брытаніі
2021.11.12 16:36

Нагадаем, што Польшча прыцягне вайскоўцаў інжынерных войскаў Вялікай Брытаніі для ўмацавання загароды на беларуска-польскай мяжы. Пра гэта паведаміў у Twitter міністр абароны Польшчы Мар’юш Блашчак.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў