На волю выйшлі трое палітзняволеных у справе «Рабочага руху»

Наталля Белабехава. Фота: prisoners.spring96.org

Праваабарончы цэнтр «Вясна» паведамляе, што на волю выйшла палітзняволеная ў справе «Рабочага руху» Наталля Белабехава.

47-гадовую педагога-дэфектолага з Гомеля Наталлю Белабехаву затрымалі 23 верасня па паводле арт. 356 Крымінальнага кодэксу («Здрада дзяржаве»).

12 лістапада яе нечакана выпусцілі на волю. У гомельскім СІЗА-3 яе ўтрымлівалі паўтара месяца.

Святлана Зыль. Фота: prisoners.spring96.org

Пазней стала вядома, што на волю выйшлі яшчэ два палітвязня ў справе «Рабочага руху» – былая супрацоўніца Беларускага металургічнага заводу ў Жлобіне Святлана Зыль і старшы энергадыспетчар Беларускай чыгункі Максім Саковіч.

Іх затрымалі 21-22 верасня, выставілі абвінавачванне па арт. 356 КК і змясцілі пад варту ў гомельскім СІЗА-3.

Максім Саковіч з сям’ёй. Фота: prisoners.spring96.org

Святлану Зыль выпусцілі пад заклад, Максіма Саковіча – пад паручальніцтва, Наталлю Белабехаву – пад падпіску аб нявыездзе.

КДБ: Рабочы рух – экстрэмісцкая сетка, якая планавала дыверсіі на прадпрыемствах

КДБ вінаваціць «Рабочы рух» у тым, што яго прадстаўнікі нібыта планавалі дыверсіі ды спыненне працы буйных беларускіх прадпрыемстваў, як «Нафтан», «Горадня Азот», БМЗ.

Паводле дзяржТБ, мэтай «Рабочага руху» была арганізацыя забастовак на беларускіх прадпрыемствах, прамысловы шпіянаж, «дыверсійная дзейнасць», і «пагрозы кіраўніцтву, чыноўнікам сілавікам». Арганізацыю нібыта кантралявалі спецслужбы ЗША і Літвы.

У якасці доказаў «падрыўной дзейнасці» ў эфіры ОНТ паказалі ўрыўкі zoom-канферэнцыяў і фрагмент допыту невядомага чалавека.

Дзяржмедыі раскрылі падрабязнасці крымінальнай справы за «шпіянаж» на заводах

МГ belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны