На базе адпачынку пад Горадняй паселяць дзяцей мігрантаў, а на мяжы будуюць вялікі лагер


Лагер мігрантаў на мяжы. Скрыншот з відэа ДПК

Спартова-аздараўленчы цэнтр «Світанак» пачаў падрыхтоўку да магчымага прыёму дзяцей бежанцаў з лагера на мяжы Беларусі з Польшчай. Пра гэта БелТА паведаміў намеснік старшыні Гарадзенскага аблвыканкаму Віктар Пранюк.

«Аб’ект цяпер свабодны. Тут у цеплыні могуць размясціцца да 200 чалавек. Пры неабходнасці будзе забяспечана і медычная дапамога», – сказаў Пранюк.

Цяпер ідзе падрыхтоўка абʼекта.

Між тым Міністэрства ўнутраных справаў Польшчы паведаміла, што беларускі бок будуе вялікі лагер для мігрантаў на мяжы і падвозіць для гэтага матэрыялы.

У доказ МУС апублікавала відэа цяжкавіка з бярвеннем, які прыехаў у лагер.

На відэа Дзяржпагранкамітэту Беларусі бачна, як лагер выглядае з вышыні 12 лістапада і што акрамя намётаў мігранты ўсталёўваюць буданы з бярвення і галінак.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў