КДБ назваў «БелаПАН» экстрэмісцкім фармаваннем


Дырэктар і галоўны рэдактар БелаПАН Ірына Леўшына з дыпломамі прэмі імя Алеся Ліпая «Гонар журналістыкі» для журналістак «Белсату» Кацярыны Андрэевай і Дар’і Чульцовай. Менск, Беларусь. 9 красавіка 2021.
Фота: ТК / Белсат

Інфармацыйнае агенцтва «БелаПАН» рашэннем КДБ прызнанае экстрэмісцкім фармаваннем. Інфармацыя пра гэта з’явілася ў пераліку арганізацыяў, фармаванняў, ІП, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці, які вядзе МУС Беларусі.

КДБ лічыць экстрэмісцкім фармаваннем «групу грамадзян з ліку супрацоўнікаў інфармацыйнага агенцтва ЗАТ «БелаПАН». Рашэнне прынятае 1 лістапада 2021 года.

Лагатып у выглядзе надпісу «БЕЛАПАН» з выявай вершніка з мячом верхам на кані чырвонага колеру ў верхнім правым куце КДБ таксама будуць лічыць экстрэмісцкім.

Hавiны
Галоўнаму рэдактару БелаПАН Ірыне Леўшынай працягнулі тэрмін утрымання пад вартай
2021.10.18 23:28

Нагадаем, што з лета за кратамі знаходзяцца галоўная рэдактарка БелаПАНу Ірына Леўшына і былы дырэктар Дзмітрый Наважылаў.

Іх абвінавачваюць паводле ч.2 арт.243 Крымінальнага кодэксу («Ухіленне ад сплаты падаткаў, якое пацягнула за сабой прычыненне шкоды ў буйным памеры»).

3 лістапада стала вядома, што ўлады абвясцілі экстрэмісцкім фармаваннем «Белсат».

Меркаванні
Прызнанне «Белсату» і яго аўдыторыі «экстрэмісцкаю групоўкай» – гэта форма запалохвання
2021.11.04 13:47

МГ belsat.eu

Стужка навінаў