Ірацкая авіякампанія не будзе аднаўляць палёты ў Беларусь. А Ірак пачынае вывазіць грамадзянаў


Самалёт «Iraqi Airways».
Фота: cbsnews.com

Авіякампанія «Iraqi Airways» з Іраку не будзе аднаўляць рэйсы ў Менск. Пра гэта на брыфінгу 12 лістапада паведаміла прадстаўніца прэс-службы Еўракамісіі Дана Спінан.

«Iraqi Airways» пацвердзіла, што не будуць аднаўляць палёты ў Менск», – заявіла яна.

Між тым амбасада Іраку ў Расеі абʼявіла аб арганізацыі вывазу ахвочых вярнуцца дадому іракцаў з Беларусі.

«Для ўключэння ў спіс на эвакуацыю просьба звяртацца па тэлефоне консульства: +79652673377 (WhatsApp) або па электроннай пошце кансулату: cons@iqemb.ru», – гаворыцца ў паведамленні.

Спінан таксама дадала, што «Turkish Airlines» прыпыняць продаж білетаў у Беларусь з Турцыі.

Hавiны
«Белавія» спыняе перавоз грамадзянаў Іраку, Сірыі ды Емену праз Турэччыну
2021.11.12 10:42

Раней паведамлялася, што авіякампанія «Turkish Airlines» не будзе прымаць на рэйсы да Менску сірыйцаў, іракцаў і еменцаў.

Аналагічнае рашэнне прыняла і дубайская авіякампанія «Emirates», піша PAP.

А «Белавія» заявіла, што «ў адпаведнасці з рашэннем кампетэнтных органаў Турэччыны з 12.11.2021 грамадзяне Іраку, Сірыі, Емена не будуць прымацца да перавозкі на рэйсах, якія ідуць з Турэччыны ў Беларусь».

МГ belsat.eu

Стужка навінаў