Група мігрантаў прарвалася да польскага памежнага пункту «Кузніца»


Міністэрства абароны Польшчы апублікавала новае відэа з памежнага пункту «Кузніца». Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі нічога наконт інцыдэнту на відэа не паведамляе, але адзначае, што на мяжы «сітуацыя застаецца напружанай».

Як сцвярджаюць у міністэрстве, мігранты перасеклі памежны пераход з беларускага боку, але былі спыненыя польскімі сілавікамі. Група мігрантаў пачала перасоўвацца ўздоўж агароджы.

Мігранты пашкодзілі агароджу з калючага дроту ля пункта пропуску «Брузгі», паведамляе «Sputnik».

Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі нічога наконт прарыву праз «Брузгі» не паведамляе, але адзначае на мяжы «сітуацыя застаецца напружанай». Лагер мігрантаў папаўняецца новымі групамі людзей, кажуць беларускія памежнікі. Памежны камітэт вінаваціць польскіх вайскоўцаў у «псіхалагічным уздзеянні на ўцекачоў».

Паводле Мінабароны Польшчы, ноччу мігранты перасоўваліся ўздоўж агароджы яшчэ на адным з участкаў мяжы.

Таксама паведамляецца, што мінулай ноччу польскіх памежнікаў спрабавалі сляпіць лазерам з беларускага боку.

У Дзяржаўным памежным камітэце сцвярджаюць, што начное перасоўванне мігрантаў ля агароджы было звязанае з тым, што яны хацелі папрасіць абароны ў Польшчы. На месца, як кажуць у камітэце, прыбылі беларускія вайскоўцы, якія нібыта «неаднаразова прасілі людзей вярнуцца ў Беларусь».

РР belsat.eu

Стужка навінаў