Год па Рамане Бандарэнку і новыя абмежаванні палётаў у Беларусь. Галоўнае за дзень

У гадавіну смерці Рамана Бандарэнкі беларусы ў Варшаве прынеслі лампадкі і кветкі да амбасады Беларусі ў Польшчы. Роўна год таму хлопца збілі да смерці на плошчы Пераменаў, куды ён прыйшоў, каб паразмаўляць з тымі, хто зразае бела-чырвона-белыя стужкі ў двары. Варшава, Польшча. 12 лістапада 2021 года. Фота: Белсат

Карэспандэнты «Белсату» падводзяць вынікі 12 лістапада – чарговага дня няспыннага пратэсту беларусаў супраць фальсіфікацыі выбараў, гвалту ды хлусні сілавікоў.

Сумная гадавіна

Сёння беларусы згадвалі Рамана Бандарэнку – абаронцу Плошчы Пераменаў, які быў да смерці збіты прыхільнікамі Лукашэнкі год таму.

Беларусы ўшаноўваюць памяць Рамана Бандарэнкі

Акцыі праходзілі ў Беларусі і свеце.

Акцыі памяці Рамана Бандарэнкі праходзяць у Беларусі і свеце

А сама ягоная справа дагэтуль не расследаваная, хоць імёны яго меркаваных забойцаў ужо даўно выкрытыя.

Плошча Пераменаў. Год пасля смерці Рамана Бандарэнкі

У цэнтры сусвету

Топавай навіной беларускіх і міжнародных медыяў працягвае заставацца мігранцкі крызіс, які ўлады Беларусі зарганізавалі на мяжы з Польшчай. Дый пачаўся дзень з начнога абмеркавання беларускага пытання ў Радзе Бяспекі ААН, дзе замест заступаўся фактычна толькі Крэмль.

У Радзе Бяспекі ААН назвалі рэжым Лукашэнкі «пагрозай рэгіянальнай стабільнасці»

З рашучым асуджэннем дзеянняў беларускага рэжыму выступіла і НАТО.

НАТО «рашуча асуджае» Беларусь за гібрыдныя дзеянні супраць Польшчы, Літвы і Латвіі

Сёння была ўчыненая чарговая спроба прарыву мяжы праз пераход у «Кузніцы», але яна завершылася беспаспяхова.

Група мігрантаў прарвалася да польскага памежнага пункту «Кузніца»

Рэйсы ў Беларусь – усё?

Тым часам стала вядомая, што авіякампаніі з ААЭ, Іраку і Турцыі ўводзяць абмежаванні на палёты ў Менск.

Ірацкая авіякампанія не будзе аднаўляць палёты ў Беларусь. А Ірак пачынае вывазіць грамадзянаў

На саступкі была вымушаная пайсці і беларуская «Белавія», якая цяпер не можа вазіць у Беларусь з Турцыі грамадзянаў Іраку, Сірыі і Емену.

 

«Белавія» спыняе перавоз грамадзянаў Іраку, Сірыі ды Емену праз Турэччыну

Шантаж не праходзіць

Не паддаецца Еўразвяз і на спробы газавага шантажу з Менску.

«Мы не дазволім сябе запалохаць». У Еўразвязе адказалі на пагрозы Лукашэнкі перакрыць газ

Тым больш, што і Расея не чакала магчымага перакрыцця паставак свайго газу ў Еўропу.

У Крамлі адмежаваліся ад газавых пагрозаў Лукашэнкі

Тым часам яна сама працягвае нарошчваць сваю вайсковую прысутнасць у Беларусі. Але пакуль гэта спрычынілася адно толькі да гібелі расейскіх дэсантнікаў на палігоне каля самых межаў Еўразвязу.

Мінабароны Расеі пацвердзіла гібель сваіх дэсантнікаў у Беларусі

Рэпрэсіі не спыняюцца

А Следчы камітэт амаль праз 1,5 гады пасля выбараў, якія Лукашэнка афіцыйна выйграў з 80% галасоў падтрымкі, ніяк не можа спыніць рэпрэсіі і адкрыта ў гэтым прызнаецца.

СК пра рэпрэсіі супраць удзельнікаў пратэстаў-2020: Рана казаць, што мы падыходзім да нейкага фінішу

У адказ на пратэсты беларусаў улады зліквідавалі найстарэйшую дэмакратычную арганізацыю Беларусі, якая дапамагла разбурыць яшчэ савецкі рэжым – БНФ «Адраджэнне».

У Беларусі зліквідавалі Грамадскае аб’яднанне БНФ «Адраджэнне»

Ды абвясцілі экстрэмісцкім фармаваннем найстарэйшае беларускае прыватнае навіннае агенцтва – БелаПАН.

КДБ назваў «БелаПАН» экстрэмісцкім фармаваннем

Але беларусы не спыняюць пратэсты нават у вязніцах, куды іх працягваюць кідаць па надуманых падставах.

Стала вядома пра галадоўку яшчэ адной «палітычнай» камеры на Акрэсціна

МГ belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны