«Чорны чацвер». Год са дня масавага арышту студэнтаў


На акцыю салідарнасці 30 кастрычніка выйшлі студэнты Акадэміі мастацтваў. Фота ТК / Belsat

Цяпер 12 лістапада 2020 года застанецца ў гісторыі Беларусі як «Чорны чацвер» – так называюць яго актывісты. У гэты дзень беларусы даведаліся пра смерць Рамана Бандарэнкі, пра гвалтоўнае затрыманне ў ноч на 12 лістапада анархіста Міколы Дзядка і масавы пераслед студэнтаў па крымінальнай справе.

Год таму супрацоўнікі КДБ прыйшлі да 10 актывістаў і студэнтаў розных ВНУ Беларусі і адной выкладчыцы, каб затрымаць іх па так званай «справе студэнтаў» – справе аб масавых пратэсных акцыях ва ўніверсітэтах сярод студэнтаў. Пазней па гэтай справе затрымалі яшчэ адну студэнтку.

Кагосьці з іх затрымалі ва ўніверсітэце, да кагосьці прыйшлі дамоў, выламаўшы дзверы ці прыйшлі на працу. У іх пакоях інтэрнатаў і кватэрах, а таксама на офісе арганізацыі Задзіночання беларускіх студэнтаў адбыліся ператрусы. Некалькі дзён да іх не пускалі адвакатаў, ўтрымліваючы ў СІЗА КДБ. Некаторым студэнтам пашчасціла пазбегнуць затрымання і з’ехаць за мяжу.

Hавiны
«КДБ прыйшоў да мяне дадому». Гісторыі студэнтаў, якіх вымусілі з’ехаць з Беларусі
2020.11.30 13:17

На ўсіх 12 асобаў завялі крымінальны справы і абвінавацілі ў арганізацыі дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак. Гэта студэнты Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэту Ксенія Сырамалот, Ягор Канецкі і Ілля Трахтэнберг, Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэту Кася Будзько і Яна Арабейка, Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэту Вікторыя Гранкоўская і Наста Булыбенка, студэнтка Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтва Марыя Каленік, студэнт Менскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэту Глеб Фіцнер.

Таксама сілавікі затрымалі выкладчыцу БДУІР Вольгу Філатчанкаву і выпускніцу БДМУ, сяброўку Каардынацыйнай рады і прадстаўніцу Святланы Ціханоўскай у справах моладзі і студэнтаў Алану Гебрэмарыям. Праз два тыдні, 26 лістапада, супрацоўнікі КДБ затрымалі Таццяну Якельчык, студэнтку мехмату БДУ.

Нібыта яны каардынавалі пратэстамі на месцах у ВНУ, вялі тэматычныя тэлеграм-каналы, асабіста заклікалі да ўдзелу ў акцыях пратэсту і выраблялі і распаўсюджвалі ўлёткі з заклікамі. А таксама кіравалі ўдзельнікамі і займаліся іхным рыхтаваннем. На судзе нічога з гэтага не было даказана, але актывістам прысудзілі тэрміны ў калоніі.

Усіх абвінавачваных беларускія праваабаронцы прызналі палітычнымі вязнямі.

Аналітыка
14 траўня ў Менску стартуе суд у «справе студэнтаў». Што важна ведаць пра фігурантаў і працэс
2021.05.13 10:00

На знак салідарнасці з затрыманымі студэнтамі прайшла акцыя салідарнасці, да якой далучыліся актывісты і студэнты шэрагу беларускіх ВНУ. Удзельнікі флэш-мобу #свабодустудэнцтву пагалілі галовы. Некаторымі студэнтамі, якія прынялі ўдзел у акцыі, зацікавілася пракуратура, але без наступстваў.

Студэнты ПДУ зладзілі флэшмоб у знак салідарнасці з палітвязнямі. Скрыншот зт відэа Youtube

Студэнты розных еўрапейскіх ВНУ таксама выказвалі салідарнасць з затрыманымі, праводзілі акцыі ў сваіх універсітэтах.

Да суда студэнты і выкладчыца шэсць месяцаў знаходзіліся ў СІЗА на Валадарскага.

Першае паседжання суда было прызначана на 14 траўня. З самага ранку перад Домам правасуддзя ў Менску сабраліся больш 200 людзей у знак салідарнасці з затрыманымі, з большага – гэта былі маладыя людзі, студэнты. Аднак на паседжанне пускалі толькі сваякоў, і тое толькі два чалавекі ад кожнага фігуранта. Таксама на працэс пусцілі прадстаўнікоў дзяржаўных СМІ.

Суд па «справе студэнтаў». Менск, Беларусь. 14 траўня 2021 года.
Фота: Белсат

Да тых, хто сабраўся каля будынку суда, выйшаў міліцыянт і папрасіў усіх разысціся. Але людзі сказалі, што будуць стаяць да канца. У выніку амапаўцы адціснулі людзей ад Дому правасуддзя, адбыўся хапун.

У той дзень каля суда сілавікі затрымалі 14 чалавек, у тым ліку палітык Анатоль Лябедзька і журналістка Любоў Каспяровіч.

Гісторыі
Бацька палітзняволенай гарадзенкі: Магчыма, мая дачка трапіла ў закладнікі
2020.12.05 08:00

Суд цягнуўся амаль два месяцы. За гэты тэрмін некаторыя студэнты перахварэлі на каронавірус, з-за чаго паседжанні некалькі разоў пераносіліся. Былі дапытаны некалькі дзясяткаў сведак, ад дэканаў да прыбіральшчыц, ад выкладчыкаў да студэнтаў. Яны блыталіся ў паказаннях, адміністрацыя вінаваціла студэнтаў у тым, што ва ўніверсітэтах трэба вучыцца, а не выказваць сваю палітычную пазіцыю.

Аднак са свайго боку абвінавачаныя студэнты казалі пра немагчымасць існавання аднаго без другога. Таксама студэнты прад’явілі доказы, што яны не парушалі правіл унутранага распарадку ўніверсітэту, рабілі акцыі, а не арганізоўвалі іх, толькі на перапынках і ніяк не перашкаджалі вучэбнаму працэсу. Студэнты, якія выступалі ў якасці сведак, гэта пацвярджалі.

Hавiны
«Маіх сяброў забраў КДБ»: гісторыя студэнткі, якая змагла збегчы ад пераследу па «справе студэнтаў»
2021.06.15 07:50

Пракуроры не змаглі прадставіць рэальныя доказы тым абвінавачвання, у якіх вінавацілі студэнтаў і выкладчыцу.

16 ліпеня вынеслі прысуд у «справе студэнтаў». Суддзя Марына Фёдарава прызначыла выкладчыцы і 11 абвінавачваным студэнтам ад 2 да 2,5 года калоніі агульнага рэжыму. Два гады калоніі атрымаў толькі Глеб Фіцнер, студэнт МДЛУ, які прызнаў сваю віну, астатніх прысудзілі да 2,5 гадоў калоніі.

Прысуд па «справе студэнтаў».
Фота: sb.by

Менавіта такія тэрміны для абвінавачаных запрасілі пракуроры Анастасія Маліка і Раман Чабатароў. Слухачоў не пусцілі на абвяшчэнне прысуду, толькі блізкіх сваякоў, спасылаючыся на недахоп месцаў.

Пасля прысуду большую частку абвінавачаных направілі адбываць пакаранне ў папраўчую калонію №4 у Гомлі. Некаторых у Магілёў, Шклоў і Віцебск.

Як патрымаць фігурантаў па «справе студэнтаў», можна даведацца тут.

Артыкулы
«Мы – пакаленне свабоды і жадання змяніць свет да лепшага». Зняволеныя па «справе студэнтаў» выступілі з апошнім словам
2021.07.12 22:07
Артыкулы
«Абвінавачанні расплывістыя і галаслоўныя». Што сказалі адвакаты аб «справе студэнтаў»
2021.07.12 15:18

АД, belsat.eu

Стужка навінаў