«BYPOL»: У Беларусі загінулі два расейскія дэсантнікі


Беларуска-расейскія вучэнні 12 лістапада.
Фота: Министерство обороны Республики Беларусь / Telegram

12 лістапада пры ажыццяўленні высадкі дэсанту расейскіх ПДВ на палігоне «Гожскі» ў Гарадзенскім раёне адбылося сыходжанне двух парашутыстаў з патуханнем купала аднаго з парашутаў. Пра гэта паведамляе аб’яднанне беларускіх сілавікоў «BYPOL».

Паводле звестак аб’яднання, «у выніку інцыдэнту загінулі двое вайскоўцаў узброеных сіл РФ – афіцэр і салдат тэрміновай службы».

Афіцыйных пацверджанняў гэтай інфармацыі няма.

Раніцай 12 лістапада Міністэрства абароны Беларусі паведаміла, што сёння на палігоне «Гожскі» ажыццяўляецца высадка сумеснага тактычнага паветранага дэсанту ад Сілаў спецыяльных аперацый Узброеных Сілаў Беларусі і Паветрана-дэсантных войскаў Узброеных Сілаў Расеі.

Задзейнічаныя самалёты Іл-76 ваенна-транспартнай авіяцыі Расеі, а таксама верталёты ВПС і войскаў ППА Беларусі. Пасля дэсантавання беларускія і расейскія дэсантнікі мелі выканаць шэраг вучэбна-баявых задач, у тым ліку захоп і ўтрыманне плацдарма, пошук і знішчэнне прызначаных аб’ектаў, а таксама дыверсійна-разведвальных груп суперніка і незаконных узброеных фармаванняў.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў