«Белавія» спыняе перавоз грамадзянаў Іраку, Сірыі ды Емену праз Турэччыну


Гэта стала вынікам пастановы ўладаў Турэччыны. Адпаведная інфармацыя размешчаная на сайце «Белавія».

«Згодна з пастановаю кампетэнтных органаў Турэччыны, з 12 лістапада 2021 года грамадзяне Іраку, Сірыі, Емену не будуць прымацца да перавозу рэйсамі з Турэччыны ў Беларусь», – гаворыцца ў паведамленні.

Пасажыры «Белавіі», якія трапляюць пад гэтую забарону, могуць вярнуць грошы за квіток паводле месца яго набыцця, дадаюць у авіякампаніі.

Раней паведамлялі, што авіякампанія «Turkish Airlines» не будзе прымаць на рэйсы да Менску сірыйцаў, іракцаў і еменцаў.

Аб’ектыў
Лукашэнка збіраецца размясціць мігрантаў у беларускіх санаторыях
2021.11.11 21:50

РР belsat.eu

Стужка навінаў