Акцыі памяці Рамана Бандарэнкі праходзяць у Беларусі і свеце


12 лістапада беларусы ўшаноўваюць памяць абаронцы Плошчы Перамен Рамана Бандарэнкі, які быў збіты і выкрадзены прыхільнікамі Аляксандра Лукашэнкі. Свае акцыі ў гэты дзень зладзілі таксама беларусы замежжа – у тым ліку Польшчы і Украіны.

Акцыя памяці Рамана Бандарэнкі адбылася ва ўкраінскай сталіцы каля амбасады Беларусі. Каля 50 беларусаў прыйшлі, каб ушанаваць памяць Рамана і ўскласці кветкі да мемарыялу. Кіеў, Украіна. 12 лістапада 2021 года.
Фота: Белсат
Кіеў, Украіна. 12 лістапада 2021 года.
Фота: Белсат
Кіеў, Украіна. 12 лістапада 2021 года.
Фота: Белсат
Кіеў, Украіна. 12 лістапада 2021 года.
Фота: Белсат
Кіеў, Украіна. 12 лістапада 2021 года.
Фота: Белсат

«Год таму памёр Раман Бандарэнка. Лекары амаль содні змагаліся за яго жыццё, але так і не змаглі выратаваць хлопца, які выйшаў у свой двор, каб спыніць несправядлівасць», – заявіла ў сваім звароце Святлана Ціханоўская.

Яна таксама заклікала беларусаў браць удзел у акцыях памяці.

Акцыя памяці Рамана Бандарэнкі ў Беластоку.
Фота: Белсат

Некалькі дзясяткаў беларусаў сабраліся каля беларускага консульства ў Беластоку. Тут, ля сценаў консульства, быў створаны мемарыял ахвяраў рэжыму Лукашэнкі. Ёсць тут і партрэт Рамана.

Беларусы Варшавы таксама прынеслі лампадкі і кветкі да амбасады Беларусі ў Польшчы.

У гадавіну смерці Рамана Бандарэнкі беларусы ў Варшаве прынеслі лампадкі і кветкі да амбасады Беларусі ў Польшчы. Роўна год таму хлопца збілі да смерці на плошчы Пераменаў, куды ён прыйшоў, каб паразмаўляць з тымі, хто зразае бела-чырвона-белыя стужкі ў двары. Варшава, Польшча. 12 лістапада 2021 года.
Фота: Белсат
Варшава, Польшча. 12 лістапада 2021 года.
Фота: Белсат
Варшава, Польшча. 12 лістапада 2021 года.
Фота: Белсат
Павел Латушка выступае з прамовай на акцыі. Варшава, Польшча. 12 лістапада 2021 года.
Фота: Белсат
Варшава, Польшча. 12 лістапада 2021 года.
Фота: Белсат
Варшава, Польшча. 12 лістапада 2021 года.
Фота: Белсат

«Я выходжу!» – пад такім лозунгам адбылася акцыя памяці Рамана Бандарэнкі каля амбасады Беларусі ў Вільні. Беларусы запалілі знічкі і хвілінай маўчання ўшанавалі памяць загінулага героя Беларусі і ўсіх нявінна забітых беларусаў. Сярод прысутных былі тыя, хто асабіста ведаў Рамана.

Акцыя памяці Рамана Бандарэнкі ў Вільні.
Фота: Белсат

МГ belsat.eu

Стужка навінаў