Улады растлумачылі, навошта хочуць пазбавіць беларусаў магчымасці скардзіцца ў ААН


Палата прадстаўнікоў прыняла ў першым чытанні законапраект «Аб дэнансацыі Рэспублікай Беларусь Факультатыўнага пратаколу да Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах», паведамляецца ў Telegram-канале палаты. Калі дакумент будзе прыняты, беларусы не змогуць скардзіцца ў Камітэт правоў чалавека Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў.

Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Крыніца: neg.by

У Факультатыўным пратаколе да Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах прапісаны механізм накіравання і разгляду скаргаў у Камітэт правоў чалавека ААн. У Палаце прадстаўнікоў законапраект пра скасаванне гэтага Пратаколу рэпрэзентавалі намеснік міністра замежных справаў Юрый Амбразевіч і дэпутатка Лілія Ананіч.

Як стала вядома на пасяджэнні, улады вырашылі дэнансаваць Пратакол, бо «паўнамоцтвы Камітэту ААН адвольна пашыраюцца, што стварае дадатковыя беспадстаўныя абавязкі для дзяржавы, якія яна не прымала пры далучэнні да міжнароднага акту».

Факультатыўны пратакол быў прыняты ў 1966 годзе. У дамове – 35 бакоў-падпісантаў і 116 дзяржаваў-удзельніц. Беларусь ратыфікавала яе 30 гадоў таму, у 1992 годзе. За ўсю гісторыю дамовы дэнансавалі пратакол толькі дзве дзяржавы – Ямайка ды Трынідад і Табага.

Пратакол вызначае механізм падачы індывідуальных скаргаў у ААН згодна з Міжнародным пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах. Паводле дамовы, краіны – удзельніцы пратаколу згаджаюцца прызнаць кампетэнцыю Камітэту правоў чалавека ААН разглядаць скаргі ад асобаў, якія сцвярджаюць, што іхныя правы былі парушаныя.

Аб’ектыў
Арцём Праскаловіч: «Рэжым не хоча, каб увесь свет бачыў, што адбываецца ўнутры краіны»
2022.08.18 23:01

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў