У Беларусі адменяць адтэрміноўку ад войска для студэнтаў замежных ВНУ


Палата прадстаўнікоў 12 кастрычніка прыняла ў першым чытанні законапраект, які ўдакладняе падставы для атрымання адтэрміноўкі ад прызыву на вайсковую службу, паведамляе «Sputnik». Праект закону прадставіў намеснік міністра ўнутраных спраў, начальнік Крымінальнай міліцыі МУС Генадзь Казакевіч.

Здымак мае ілюстрацыйны характар.
Фота: Министерство обороны Республики Беларусь / Telegram

«У закон «Аб вайсковым абавязку і вайсковай службе» ўносяцца карэкціроўкі, накіраваныя на павелічэнне колькасці прызыўных рэсурсаў, неабходных для камплектавання войскаў і павышэнне канкурэнтаздольнасці айчыннай адукацыі», – сказаў Генадзь Казакевіч.

Згодна са зменамі закону, студэнты, якія навучаюцца за мяжой, не атрымаюць адтэрміноўку ад службы ў войску. Выключэнне зроблена для студэнтаў, якія вучацца на вочнай форме па накіраванню дзяржавы: «Праектам закона прадугледжваецца наданне адтэрміноўкі ад прызыву для працягу адукацыі грамадзянам, якія навучаюцца за мяжой на вочнай форме толькі па накіраванні рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання або дзяржаўных арганізацый», – сказаў Казакевіч.

Паводле яго слоў, праектам закона прапануецца скараціць колькасць асоб, якія атрымліваюць адтэрміноўку ад прызыву.

Абноўлена
Валерый Сахашчык асцярог беларускіх вайскоўцаў ад удзелу ў расейскай агрэсіі супраць Украіны
2022.10.12 11:01

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў