Хаваюць інфармацыю ад грамадства. У Беларусі прымаюць змены ў Закон аб статыстыцы


Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу ў першым чытанні прынялі законапраект «Аб змяненні закона Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўнай статыстыцы». Аб гэтым паведамляе дзяржаўнаая інфармацыйная агенцыя БелТА.  Змяненні прадугледжваюць абмежаванне распаўсюду статыстычных дадзеных.

Дэпутаты Нацыянальнага сходу.
Фота: БелТА / belta.by

Паведамляецца, што дэпутаты заняліся «удасканаленнем нормаў закону ад 28 лістапада 2004 года »Аб дзяржаўнай статыстыцы« з улікам практыкі яго прымянення, міжнародных стандартаў у галіне статыстыкі, на скарачэнне затрат дзяржавы на статыстычную вытворчасць, зніжэнне выдаткаў рэспандэнтаў на складанне статыстыкі».

Законапраектам прадугледжана «магчымасць абмяжоўваць распаўсюджванне статыстычных даных пры пагрозе прычынення шкоды нацыянальнай бяспецы краіны ў выпадку іх распаўсюджвання». Апроч таго, актуалізаваны прынцып канфідэнцыйнасці першасных статыстычных даных.

Разбор
У Беларусі гародніна падаражэла за месяц на 20 %
2022.10.11 19:05

Устаноўлены пераход у электронны фармат прадстаўлення рэспандэнтамі першасных статыстычных даных. Замацоўваецца права рэспандэнтаў на перадачу паўнамоцтваў па складанні і прадстаўленні статыстычных даных на аўтсорсінг арганізацыі, зарэгістраванай у Беларусі.

Законапраект прадугледжвае таксама актуалізацыю правоў органаў дзяржаўнай статыстыкі (доступ, уключаючы выдалены) да інфармацыйных рэсурсаў дзяржаўных органаў і выкарыстанне дадзеных з іх, у тым ліку з абмежавальным грыфам, права патрабаваць ад рэспандэнтаў растлумачэнні ў выпадку выяўлення скажэння дадзеных.

Разбор
Беларусы – «не бульбашы, а бурачнікі»? Глядзім на афіцыйную статыстыку
2022.10.02 22:39

Антон Тачняк belsat.eu

Стужка навінаў