Апублікаваны праект закона аб амністыі, ён амаль не закране палітычных зняволеных


Беларускія ўлады апублікавалі праект закона аб амністыі. Ён прымеркаваны да «Дня народнага адзінства» 17 верасня, а першапачаткова, 6 верасня, пра яго заявіў Аляксандр Лукашэнка на нарадзе з сілавікамі. Аднак амністыя не моцна закране палітзняволеных, бо ў законе асобна пазначаныя «палітычныя» артыкулы, на якія яна не будзе распаўсюджвацца.

Фота: na-dache.pro

У першым артыкуле закона пералічаны асобы, якія трапляюць пад амністыю, аднак з агаворкай: «Вызваліць ад пакарання […], калі іншае не прадугледжана артыкуламі 8 і 10 гэтага Закона». Менавіта артыкул 10 пералічвае «палітычныя» артыкулы, па якіх амністыя не прадугледжана.

Сярод пералічаных артыкулаў КК, на якія не распаўсюджваецца амністыя, ёсць наступныя:

  • арт. 130 за «распальванне варожасці»;
  • арт. 293 за «масавыя беспарадкі»;
  • арт. 342 за «дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак»;
  • арт. 361-1 за «удзел у экстрэмісцкім фармаванні»;
  • арт. 368 за «абразу Лукашэнкі»,
  • арт. 369 за «абразу прадстаўніка ўлады».

У тым жа артыкуле закона аб амністыі прапісана, што не будуць вызваляцца асуджаныя, якія маюць дачыненне да «экстрэмісцкай дзейнасці»:

«Амністыя не распаўсюджваецца на асоб уключаных ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку ў пералік грамадзян Рэспублікі Беларусь, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці, або ў пералік арганізацый і фізічных асоб, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці, на дзень уступлення ў сілу гэтага Закона».

Аднак у артыкул 21 сказана, што «рашэнне аб прымяненні або непрымяненні гэтага закона прымаецца ў адносінах да кожнай асобы індывідуальна».

Таксама, згодна з законам, ён падлягае выкананню на працягу шасці месяцаў з дня ўступлення яго ў сілу.

Аналітыка
Чаму завісла лукашэнкаўская амністыя і ці варта яе чакаць?
2022.09.29 13:49

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў