Журналісту «КП» выставілі абвінавачванне, вызвалілі фігурантаў «справы Белгазпрамбанку». Галоўнае за 12 кастрычніка


Паслявыбарчыя пратэсты ў Беларусі працягваюцца 428 дзён. «Белсат» узгадвае галоўныя падзеі гэтага дня.

Журналіста Генадзя Мажэйку не вызвалілі

Генадзя Мажэйку не вызвалілі праз 10 дзён па затрыманні. Расейская «Комсомольская правда» мяркуе, што журналісту выставілі абвінавачванне ў «Распальванні варожасці» і «Абразе прадстаўніка ўлады» з прычыны ягонага артыкулу, дзе колішняя аднакласніца Андрэя Зельцара станоўча яго характарызуе. Расейская «КП» дадае, што тэкст выдалілі з сайта праз 7 хвілін пасля публікацыі.

Абноўлена
«КП»: Журналісту Генадзю Мажэйку выставілі абвінавачванне
2021.10.12 09:21

Былы следчы ГУБАЗіК распавёў, які сілавікі ваююць з беларусамі

Былы начальнік 3-га ўпраўлення ГУБАЗіК Аляксандр Азараў.
Фота: Белсат

Пасля выбараў 2020 года слова «ГУБАЗіК» трывала ўвайшло ў адзін сінанімічны шэраг з «НКВД», «КДБ» і «АМАП». Што гэта за падраздзяленне, чым займаецца і хто ў ім служыць? Пра сумна вядомы ГУБАЗіК распавёў падчас запісу праграмы «Шчыра кажучы» былы начальнік 3-га ўпраўлення гэтай структуры і былы выкладчык Акадэміі МУС Аляксандр Азараў. Паводле яго, усе напрамкі, якімі закліканы займацца ГУБАЗіК, а менавіта барацьба з карупцыяй, арганізаванай злачыннасцю і экстрэмізмам, – зменшыліся да нуля. «Яны ўсе займаюцца барацьбой з іншадумцамі. Яны змагаюцца з грамадзянамі, якія выступаюць супраць рэжыму», – кажа Аляксандр Азараў.

Артыкулы
Былы следчы ГУБАЗіКу Азараў – пра тое, як гэтае падраздзяленне ваюе з беларускім народам
2021.10.12 13:42

Катаванні палітвязняў

Зняволеная ў Беларусі грамадзянка Швейцарыі Наталля Хершэ паведаміла пра ўмовы свайго ўтрымання. Ейныя словы з ліста перадае радыё «Свабода».

Наталля Хершэ ў судзе Савецкага раёну Менску.
Фота: АД / Белсат

У палітзняволенай адабралі дзённік і нататкі.

Артыкулы
У палітзняволенай Наталлі Хершэ адабралі дзённік і нататкі
2021.10.12 12:21

Прадстаўнікі праваабарончай супольнасці Беларусі прызналі палітвязнямі мужа і жонку Сяргея Крупеніча і Анастасію Крупеніч-Кандрацьеву. 26-гадовых жыхароў Менску затрымалі ў сярэдзіне ліпеня 2021 года і 7 разоў запар пакаралі адміністратыўнымі арыштамі, піша праваабарончы цэнтр «Вясна».

Сяргей Крупеніч і Анастасія Крупеніч-Кандрацьева.
Фота: Sprind96.org

Сужэнцы правядуць за кратамі амаль 100 дзён. А лічба палітвязняў у Беларусі на 12 кастрычніка склала 800 асобаў.

Артыкулы
Сужэнцаў, якіх асудзілі на тры месяцы арышту за прыватныя паведамленні, прызналі палітвязнямі
2021.10.12 18:41

Фігуранты «справы «Белгазпрамбанку» на волі

Раптоўна вызвалілі з-за кратаў Святлану Купрэеву, Дзмітрыя Жардзецкага, Дзмітрыя Караку, якія праходзілі ў крымінальных справах за нібыта ўхіленне ад сплаты падаткаў. На волі Уладзімір Сажын, былы памочнік Віктара Бабарыкі. Яшчэ ў верасні вызвалілі Уладзіміра Дразда, Андрэя Грыгаровіча ды чальцоў кампаніяў «Кентаўр» і «Прыватлізінг» – Вольгу Радзецкую, Андрэя Харлановіча, Аляксея Герашчанку, Антона Марозава, Дзмітрыя Шаўчука.

Аб’ектыў
11 фігурантаў «справы «Белгазпрамбанку» на волі
2021.10.12 23:03

Стала вядомая рэальная статыстка па каронавірусу

Рэсурс Zerkalo.io атрымаў звесткі, паводле якіх вынікае, што за перыяд з 29 верасня да 10 кастрычніка колькасць спавяшчэнняў пра каронавірус вагалася ад 859 (на выходных выяўляюць меней) да 3089 за 7 кастрычніка і 3049 за 8 кастрычніка. Гэтыя звесткі не супадаюць з афіцыйнымі, хоць сума новых выпадкаў за гэты перыяд амаль супадае (23 600 – з розніцай 43 выпадкі).

Hавiны
«Злілі» рэальную статыстыку: у Менску да 3076 новых выпадкаў COVID-19 за дзень
2021.10.12 09:55

СК belsat.eu

Стужка навінаў