Затрымалі шматдзетнага бацьку, які спрабаваў уцячы ў Польшчу ад суду за каментары


Спачатку гаворка ішла толькі пра «абразы прадстаўнікоў улады» ў Telegram, цяпер – яшчэ і пра выраб выбухоўкі.

Невядомы прадмет, здымак якога публікуюць у кантэксце затрымання 36-гадовага гарадзенца.
Фота: Следчы камітэт

36-гадовага жыхара Горадні, бацьку чатырох дзяцей, затрымалі падчас спробы незаконна перайсці беларуска-польскую мяжу і заключылі пад варту, паведамляе Следчы камітэт.

Паводле следства, мужчына з красавіка 2020 года па травень 2021-га пакінуў у Telegram-каналах каментары, якія «абражалі прадстаўнікоў улады», у тым ліку нецэнзурнай лексікай.

Ужо ў час ператрусу ў мужчыны знайшлі тэлескапічны дручок, дымавыя шашкі, пярцовыя балончыкі, петарды і газавыя балоны. Экспертыза выявіла, што мужчына вырабіў нешта, што кваліфікавалі як «прадмет, паражальнае дзеянне якога заснаванае на выкарыстанні гаручых сродкаў». Што гэта за прадмет і як ён мог быць выкарыстаны, не ўдакладняюць.

Мужчыну выставілі абвінавачванні ў ч.1 арт 368, арт. 369 і арт. 391 КК РБ – «Абраза прэзідэнта», «Абраза прадстаўніка ўлады» і «Абраза суддзі», а таксама ў ч.1 арт. 295-3 – «Незаконны выраб прадметаў, паражальнае дзеянне якіх заснаванае на выкарыстанні гаручых сродкаў».

Пры тым максімальнае пакаранне за выраб таго прадмета з паражальным дзеяннем, на які следчы камітэт звяртае асаблівую ўвагу ў паведамленні, гэта два гады абмежавання волі, а за «абразу прэзідэнта» – чатыры гады.

Hавiны
Абвінавачаны паводле арт. 361 КК Шарэнда – пра змены ў гэты артыкул: «Гэта панічная рэакцыя рэжыму на санкцыі»
2021.10.05 20:09

АА belsat.eu

Стужка навінаў