Юрыя Чыжа пакінулі пад вартай і хатнім арыштам


Бізнесовец, які калісьці быў набліжаным да Аляксандра Лукашэнкі, зноў трапіў пад арышт у сакавіку. Нядаўна яго перавялі пад хатні арышт.

Аляксандр Лукашэнка ўзнагароджвае Юрыя Чыжа, 2013 год.
Фота: president.gov.by

Суд Цэнтральнага раёну Менску 11 кастрычніка ў закрытым рэжыме разглядзеў скаргі Юрыя Чыжа. Reform.by звярнуў увагу на дзіўную фармулёўку.

Паводле раскладу на сайце Вярхоўнага суда, суддзя Вікторыя Шабуня разглядала скаргі Чыжа адразу на затрыманне, заключэнне пад варту, працяг утрымання пад вартай, хатні арышт і змяшчэнне ў судова-псіхіятрычны экспертны стацыянар. Адвакат пацвердзіў выданню, што такая фармулёўка значыць, што ў скарзе былі пазначаныя адразу ўсе пералічаныя факты.

Але прэс-служба суда Цэнтральнага раёну Менску паведамляла расейскім медыям, што суд разглядзеў толькі адну скаргу Чыжа, на заключэнне пад варту, а ніякіх іншых не разглядалі. Гэтую скаргу не задаволілі, пакінулі Чыжа пад вартай. Што тады са скаргай на змяшчэнне ў стацыянар у Навінках, незразумела.

Да гэтага паседжання не было афіцыйнага пацверджання таго, што Чыж сапраўды зноў затрыманы.

Аб’ектыў
Лукашэнка патрабуе ад Чыжа вярнуць грошы
2021.09.01 23:09
  • Юрый Чыж працяглы час лічыўся адным з найбольш уплывовых бізнесоўцаў краіны. Алігарх уваходзіў у найбліжэйшае кола Аляксандра Лукашэнкі, яго нават называлі «гаманцом» дыктатара. Лукашэнка ставіў Чыжа ў прыклад іншым прадстаўнікам бізнесу, у 2012 годзе ўзнагародзіў яго ганароваю граматай, а ў 2013-м – ордэнам Айчыны III ступені.
  • У сакавіку 2016 года Чыжа арыштавалі і абвінавацілі ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры. У верасні таго ж года Чыжа вызвалілі з СІЗА КДБ, але ягоная бізнес-імперыя пачала развальвацца.
  • Сёлета ў сакавіку Чыжа зноў арыштавалі, а ў ліпені ягоную кампанію «Трайпл» прызналі банкрутам. Крэдытныя патрабаванні да «Трайплу» складаюць цяпер ледзь не 170 млн руб.

АА belsat.eu

Стужка навінаў