Ці выконваюць самі ўлады масачны рэжым? ФОТА


Ад 9 кастрычніка па ўсёй Беларусі дзейнічае абавязковы масачны рэжым для грамадскіх месцаў. «Белсат» паглядзеў на тое, як гэты масачны рэжым выконваюць улады, якія самі яго і ўвялі.

Міністр адукацыі Ігар Карпенка выступае на нарадзе ў Аляксандра Лукашэнкі, 12 кастрычніка 2021 года.
Фота: БелТА

Аляксандр Лукашэнка 12 кастрычніка правёў нараду аб адукацыі з удзелам міністра адукацыі Ігара Карпенкі і іншых чыноўнікаў. На фота, якое апублікавала БелТА, не відаць ніводнага чалавека ў масцы, хоць чыноўнікі сядзяць плячо да пляча. На відэа адтуль таксама відаць, што ніхто з 18 прысутных чыноўнікаў не носіць маску.

Фота
Як беларусы прытрымліваюцца масачнага рэжыму. ФОТА
2021.10.12 13:15

На нядаўніх фота самога Міністэрства адукацыі з розных установаў масак не відаць.

Не ўсе насілі маскі і тады, калі старшыня Савету Рэспублікі Наталля Качанава расказвала пра каронавірус у Полацкім дзяржаўным універсітэце. Гэта было якраз 9 кастрычніка – у дзень увядзення масачнага рэжыму.

Падчас выступу Наталлі Качанавай у Полацкім дзяржаўным універсітэце. 9 кастрычніка 2021 года.
Фота: БелТА

Некаторыя чыноўнікі то надзяваюць, то здымаюць маскі ў памяшканні: напрыклад, 11 кастрычніка ў прэс-цэнтры БелТА праводзілі прэс-канферэнцыю Дзяржаўнага камітэту стандартызацыі – на фота адтуль бачна, што тры з чатырох спікераў былі ў масках прынамсі частку канферэнцыі, але часам здымалі маскі.

Прэс-канферэнцыя Дзяржаўнага камітэту стандартызацыі. Менск, Беларусь. 11 кастрычніка 2011 года.
Фота: БелТА

Дэлегацыя Міністэрства працы ў Богушаўскім доме-інтэрнаце вытрымлівала масачны рэжым, але пры тым Мінпрацы публікавала і фота, на якіх бачна, што не ўсе супрацоўнікі Солтанаўскага псіханеўралагічнага дома-інтэрнату носяць маскі ў памяшканні і на вуліцы стаяць поплеч без масак.

Дэлегацыя Міністэрства працы ў Богушаўскім доме-інтэрнаце. 11 кастрычніка 2021 года.
Фота: Міністэрства працы

Прадстаўнікі Міністэрства энергетыкі не насілі масак на сённяшнім адкрыцці выставы.

Адкрыццё выставы «Energy EXPO». Футбольны манеж, Менск, Беларусь. 12 кастрычніка 2021 года.
Фота: Міністэрства энергетыкі

Сілавікі цяпер далёка не заўсёды носяць маскі, калі справа не тычыцца затрыманняў.

На фота Міністэрства абароны ў апошнія дні медычных масак не відаць – хіба процігазы.

Іспыты ў 72-м гвардзейскім Аб’яднаным навучальным цэнтры падрыхтоўкі. 11 кастрычніка 2021 года.
Фота: Міністэрства абароны
Іспыты ў 72-м гвардзейскім Аб’яднаным навучальным цэнтры падрыхтоўкі. 11 кастрычніка 2021 года.
Фота: Міністэрства абароны
Вайскоўцы ўдзельнічаюць у акцыі «Чысты лес». 9 кастрычніка 2021 года.
Фота: Міністэрства абароны
Hавiны
«Злілі» рэальную статыстыку: у Менску да 3076 новых выпадкаў COVID-19 за дзень
2021.10.12 09:55

АА belsat.eu

Стужка навінаў