Міністр адукацыі анансаваў змены ў школах


З 2023 года ў школах увядуць спалучаны з цэнтралізаваным тэставаннем адзіны экзамен. Пра гэта распавёў міністр адукацыі Ігар Карпенка, піша БелТА.

У беларускіх школах увядуць адзіны іспыт, які будзе сумяшчацца з цэнтралізаваным тэставаннем.

«Мы ў гэтым кірунку рухаемся. Доўга спрачаліся: будзем уводзіць гэта з 2022 года або з 2023-га. І прыйшлі да высновы, што ўсё ж з 2023 года ўвядзем, каб даць год як адаптацыйны перыяд для тых школьнікаў, якія ўжо змогуць па новай сістэме здаваць іспыты ў школе і выкарыстоўваць іх вынікі для паступлення ў ВНУ», – сказаў Ігар Карпенка.

Разам з тым, паводле міністра, пакуль не вызначылі, ці будуць дадаткова ў школе вусныя экзамены.

«Мы выходзім на беларускую або расейскую мову на выбар і матэматыку – гэта будуць абавязковыя адзіныя іспыты ў выглядзе цэнтралізаванага тэставання ў пунктах ЦТ. З выдачай сертыфікату і з выстаўленнем сярэдняга балу ў атэстат паміж гадавой адзнакай і адзнакай, атрыманай на гэтым тэставанні. Але ўзнікла пытанне: ці будзем мы, дапусцім, праводзіць вусны экзамен па замежнай мове. Узнікла пытанне, што, можа быць, трэба пакінуць гісторыю Беларусі – здаваць пасля 11 класу. Пакуль гэтае пытанне абмяркоўваецца. Думаю, бліжэйшым часам мы расставім кропкі над «i», – дадаў міністр адукацыі.

Hавiны
Ці вучаць па-беларуску ў беларускамоўных школах?
2021.09.07 19:37

СК belsat.eu

Стужка навінаў