Мінімальны заробак падвысілі на 6,3 % – да Br 417,86


Міністэрства працы Беларусі абвясціла аб чарговай індэксацыі мінімальнага заробку і прывязаных да яго выплатаў у сувязі з інфляцыяй. Мінулы раз такая індэксацыя была ў студзені.

Беларускія рублі. Менск, Беларусь. 27 красавіка 2021 года.
Фота: АВ / Белсат

Памер мінімальнага заробку павялічылі на 6,3 % да 417 рублёў і 86 капеек на месяц.

У пераліку на долары паводле курсу Нацбанку гэта $169,04. Ва ўсіх суседніх краінах мінімальны заробак вышэй. Напрыклад, у Расеі – $178,06, ва Украіне – $227,27.

Базавую стаўку і бюджэт пражытковага мінімуму не мянялі, бо іх пераглядаюць у жніўні, а тады інфляцыя не дасягнула бар’еру ў 5 %.

А на верасень інфляцыя дасягнула 6,3 % да студзеня (10,2 % у гадавым выражэнні), таму на той адсотак паднялі мінімальны заробак, які пераглядаюць у верасні. Выйшла плюс 17 рублёў і 86 капеек.

Зараз індэксаваць будуць выплаты, прывязаныя да мінімальнага заробку. Гэта выплаты па беспрацоўі, а таксама стыпендыі на час прафесійнай падрыхтоўкі ці падвышэння кваліфікацыі. Могуць індэксаваць і заробкі тых, у каго гэта прадугледжана калектыўнымі дамовамі.

Эканоміка з Чалым
Чыноўнікі зноў спазніліся з рэанімацыяй эканомікі
2021.10.07 20:30

АА belsat.eu

Стужка навінаў