Мікалай Сванідзэ: У сітуацыі з «Комсомольской правдой в Белорусии» зняважаныя ўсе расейскія медыі


Мікалай Сванідзэ, расейскі журналіст і грамадскі актывіст пракаментаваў «Белсату» затрыманне журналіста «Камсамолкі» Генадзя Мажэйкі.

Расейскі журналіст Мікалай Сванідзэ лічыць, што затрыманне Генадзя Мажэйкі, журналіста «Камсамолкі», стала праблемай не толькі для Менску і грамадзянаў Беларусі, але і для Расеі.

«Да гэтага часу не праяснілася адна дэталь: дзе менавіта быў затрыманы Мажэйка? Была інфармацыя, што яго затрымалі ў Маскве і перадалі беларускаму КДБ. Вось гэта зрабіла вельмі моцнае ўражанне на ўсіх. І калі журналіст, які працуе на расейскае выданне, затрыманы ў Маскве, або сакрэтнымі службамі Беларусі, ці іх расейскімі калегамі і перададзены Беларусі – гэта ні ў якія вароты не лезе. Але гэта ўжо праблема не Менску, я б сказаў, гэта ўжо наша праблема», – кажа Мікалай Сванідзэ.

Аналітыка
Ахвяруючы іміджам. Што азначае «справа Мажэйкі» і выгнанне «КП» для стасункаў Масквы і Менску
2021.10.11 11:30

Расейскі журналіст адзначае, што на самой справе Пуцін негатыўна ставіцца да Лукашэнкі. Але ў Крамлі добра ведаюць яго тэмперамент і звычкі. І гэта сімпатычна Крамлю, а менавіта яго жорсткасць у дачыненні да апазіцыі. Таму не трэба чакаць з боку Крамля рэакцыі ў адказ.

«Ніякага адказу не будзе. Максімум – гутарка на «дыване» і тое кулуарная. Пуцін папросіць, менавіта папросіць Лукашэнку ці адпусціць, або быць мякчэй з журналістам. Умоўна кажучы, не біць яго. І тое, не факт, што гэтая гутарка адбудзецца. Мажэйку ж не ўчора затрымалі, а воз і цяпер там. Таму мяне нават здзіўляе мяккая пазіцыя рэдактара газеты. Мабыць, яго папрасілі з Крамля быць мякчэйшым. А ўявіце, калі б нешта падобнае адбылося ў Нямеччыне ці Польшчы? А ў выніку зняважаныя апынуліся ўсе расейскія медыі», – адзначыў Мікалай Сванідзэ.

Паводле журналіста, наогул складана прагназаваць, што будзе ў выніку перамоваў Пуціна і Лукашэнкі і ці будуць яны наогул.

Абноўлена
«КП»: Журналісту Генадзю Мажэйку выставілі абвінавачванне
2021.10.12 09:21

СК belsat.eu

Стужка навінаў