Другі энергаблок БелАЭС запусцяць у наступным годзе


Улады рыхтуюцца запусціць другі энергаблок БелАЭС у наступным годзе. Міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч распавёў, што да канца бягучага году ў энергаблок плануецца загрузка ядравага паліва.

Міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч распавёў, што першы энергаблок Беларускай атамнай электрастанцыі цяпер працуе на намінальнай магутнасці – 1170 МВт. З моманту ўключэння яго ў аб’яднаную энергасістэму краіны выпрацавана амаль 4 млрд.кВтч электраэнергіі.

«На другім энергаблоку завершана гарачая абкатка рэактарнай устаноўкі. Загрузка ядравага паліва ў актыўную зону рэактара блоку будзе выкананая да канца гэтага года. Увод блока ў прамысловую эксплуатацыю запланаваны ў 2022 годзе», – распавёў Віктар Каранкевіч.

Сёлета першы энергаблок БелАЭС «планава», як паведамляе Мінэнерга, адключалі ад сеткі сем разоў. Апошняе адключэнне цягнулася з 12 ліпеня да 4 кастрычніка.

Аналітыка
БелАЭС запусцілі, а куды дзяваць электрычнасць, яшчэ не вырашылі
2021.06.11 11:57

СК belsat.eu

 

Стужка навінаў