ЗСУ аб'явілі пра вызваленне больш як 20 мясцовасцяў за содні


Сілы абароны Украіны за мінулыя содні выцеснілі расейскія войскі яшчэ з больш як 20 мясцовасцяў, паведамляюць у ранішняй зводцы Генеральнага штабу Збройных сілаў Украіны 12 верасня.

Украінскі вайсковец стаіць на расейскай самаходнай гаўбіцы 2S19, захопленай падчас контрнаступальнай аперацыі ў Харкаўскай вобласці, Украіна. 12 верасня 2022 года.
Фота: Ukrainian Armed Forces / Reuters / Forum

«Трывае вызваленне мясцовасцяў ад расейскіх захопнікаў у Харкаўскай і Данецкай вобласцях. Як паведамлялі раней, падчас адступлення расейскія войскі спешна кідаюць свае пазіцыі ды ўцякаюць углыб часова занятых тэрыторыяў або на тэрыторыю Расейскай Федэрацыі. Гэтая тэндэнцыя захоўваецца», – адзначаюць у паведамленні.

Украінскі Генштаб зазначае, што расейцы пакінулі разам з «нарабаванаю маёмасцю» Вялікі Бурлук і Двурэчную ў Харкаўскай вобласці. Таксама расейскія вайскоўцы з семʼямі зʼехалі са Сватава ў Луганскай вобласці, дзе засталіся толькі вайскоўцы «народнай міліцыі» з ліку мясцовых жыхароў, паведамляюць у ЗСУ.

Hавiны
АК «Поўдзень»: некаторыя падраздзяленні войскаў РФ на поўдні Украіны настроеныя скласці зброю
2022.09.12 13:48

У пачатку верасня ўкраінская армія пачала наступленне ў Харкаўскай вобласці. 11 верасня галоўнакамандуючы ЗСУ Валерый Залужны заявіў , што ўкраінская армія з пачатку верасня вярнула больш за тры тысячы квадратных кіламетраў тэрыторыі пад кантроль Украіны. На ацэнку амерыканскага Інстытуту вывучэння вайны (ISW), гэта больш, чымся расейскае войска акупавала з красавіка. Кіраўнік Харкаўскай вобласці Алег Сынегубаў паведаміў, што ўкраінскія вайскоўцы з пачатку верасня вызвалілі больш за 40 мясцовасцяў вобласці.

Абноўлена
Зяленскі: Перамовы з Расеяй немагчымыя да поўнай дэакупацыі ўкраінскіх тэрыторыяў
2022.09.12 12:21

Антон Тачняк belsat.eu

Стужка навінаў