Украіна паступова аднаўляе энергазабеспячэнне пасля блэкаўту


Увечары 11 верасня ў выніку расейскіх нападаў былі цалкам абясточаныя Харкаўская і Данецкая вобласці, часткова – Запарожская, Днепрапятроўская і Сумская. Пра гэта паведамляе УНІАН. На момант рыхтавання гэтай публікацыі энергазабеспячэнне яшчэ не адноўленае цалкам.

Ратавальнікі працуюць на месцы ўдару па ЦЭЦ. Харкаў, Украіна. 11 верасня 2022 года.
Фота: Stringer / Reuters / Forum

11 верасня падчас паветранай трывогі ў некалькіх вобласцях прагучалі выбухі. У выніку расейскіх нападаў былі цалкам абясточаныя Харкаўская і Данецкая вобласці, часткова – Запарожская, Днепрапятроўская і Сумская.

У Сумскай, Днепрапятроўскай і Палтаўскай вобласцях удалося цалкам аднавіць электразабеспячэнне.

Пазней сталася вядома, што расейскія войскі нанеслі ўдар па Харкаўскай ЦЭЦ. У шмат якіх раёнах гораду прапалі святло і вада. У сацыяльных сетках паведамлялі, што ў Харкаве спынілася метро.

Старшыня Харкаўскай абласной вайсковай адміністрацыі Алег Сынегубаў паведаміў пра гібель работніка прадпрыемства. На іншым аб’екце ў Чугуеўскім раёне два чалавекі атрымалі раненні, адзін з іх атрымаў выбухную траўму.

Мэр Харкава Ігар Тэрэхаў паведаміў, што метро і наземны транспарт гораду ўжо працуюць у штатным рэжыме.

Абноўлена
Расея атакавала крытычную інфраструктуру, некалькі рэгіёнаў Украіны засталіся без святла
2022.09.11 22:03

Антон Тачняк belsat.eu

Стужка навінаў