АК «Поўдзень»: некаторыя падраздзяленні войскаў РФ на поўдні Украіны настроеныя скласці зброю


Некаторыя падраздзяленні войскаў РФ на поўдні Украіны настроеныя скласці зброю і спрабуюць весці перамовы на гэты конт з Узброенымі сіламі Украіны. Пра гэта ў эфіры ўкраінскай тэлестанцыі «24 канал» у панядзелак 12 верасня расказала кіраўніца аб’яднанага прэс-цэнтру Сілаў абароны Аператыўнага камандавання «Поўдзень» Наталля Гумэнюк.

Наталля Гумэнюк (злева).
Фота: Media Center Ukraine – Ukrinform / Telegram

«На гэтым этапе мы ўжо маем інфармацыю, што некаторыя падраздзяленні расейскіх акупацыйных войскаў, якія праз згіны лініі фронту аказваюцца ў вельмі цяжкіх умовах, настроеныя весці перамовы з падраздзяленнямі Збройных сілаў Украіны і Сілаў абароны, спрабуюць весці гэтыя перамовы наконт умоваў, як яны складуць зброю і пяройдуць пад эгіду міжнароднага гуманітарнага права», – адзначыла Гумэнюк.

Hавiны
ЗСУ аб’явілі пра вызваленне больш як 20 мясцовасцяў за содні
2022.09.12 14:16

Цяпер ужо ёсць інфармацыя, што афіцэры гэтых падраздзяленняў атрымалі заданне проста пакідаць пазіцыі любым спосабам, які ім будзе на той момант даступны, то бок ісці да сваіх, або складаць зброю і выходзіць з «баявой гульні»:

«Гэта значыць, ёсць ужо пэўныя расхістванні, дэмаралізацыя – настолькі глыбокая, што нават камандаванне ўсведамляе, што ім далей рухацца няма куды».

Гумэнюк распавяла, што ўкраінскія вайскоўцы прасунуліся на некалькі дзясяткаў кіламетраў углыб пазіцый ворага. РФ ізноў перафарматавала карабельнае групаванне ў Чорным моры, дзе з порту выведзеныя вялікія дэсантныя караблі, мабыць, праз страх, што ўкраінскі ўдар можа быць нанесены па марскіх пунктах базавання.

Абноўлена
Зяленскі: Перамовы з Расеяй немагчымыя да поўнай дэакупацыі ўкраінскіх тэрыторыяў
2022.09.12 12:21

Антон Тачняк belsat.eu

Стужка навінаў