У Клімавічах людзей прымушаюць запісваць пакаяльныя відэа пад пагрозай звальнення


У рэдакцыю «Белсата» звярнуўся глядач з Клімавічаў Магілёўскай вобласці, які распавёў, што там працаўнікоў дзяржаўных установаў, якія падпісваліся за альтэрнатыўных кандыдатаў на выбарах прэзідэнта Беларусі 2020, прымушаюць здымацца ў пакаяльных сюжэтах і казаць, што Бабарыка – злачынец.

Паводле суразмоўцы «Белсату» усё пачалося пасля падзеяў з Крысцінай Ціманоўскай, нарадзінкай Клімавічаў.

4 жніўня стала вядома, што звальняюць дырэктара адной з установаў адукацыі, але прадпасылак да таго не было. Праз некалькі дзён высветлілася, што такая ж сітуацыя яшчэ ў адной навучальнай установе, а тых працаўнікоў, якія падчас перадвыбарчай кампаніі аддавалі свае подпісы за Віктара Бабарыку, пад пагрозай звальнення вымушаюць напісаць пакаяльны ліст і запісаць відэа, маўляў «мы памыліліся, ставячы подпіс за вылучэнне Бабарыкі ў кандыдаты і не ведалі пра тое, што ён апынецца злачынцам, мы цалкам падтрымліваем палітыку Лукашэнкі».

Чарга з ахвотных паставіць подпіс за альтэрнатыўнага кандыдата ў прэзідэнты на выбарах 2020 году.
Фота: Белсат

Па словах суразмоўцы, такая сітуацыя пачала паўтарацца ў іншых клімавіцкіх бюджэтных арганізацыях, а здымкамі займаецца мясцовая тэлекампанія «Мір ТВ». Людзей запэўніваюць, што відэа не будзе нідзе распаўсюджвацца.

Журналісты «Белсату» некалькі дзён запар спрабавалі звязацца з супрацоўнікаў «Мір ТВ», але кантактныя тэлефоны мясцовай тэлекампаніі не адказваюць.

Гісторыі
«Прыехаў куратар з КДБ і сказаў, каб мяне прыбралі». Гісторыі беларусаў, якіх звольнілі за палітычныя погляды
2021.04.06 14:47

АА belsat.eu

Стужка навінаў