Супраць экс-кіраўніка арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны» распачалі крымінальную справу


Пасля 12 содняў адміністрацыйнага арышту былога кіраўнік грамадскага аб’яднання «Ахова птушак Бацькаўшчыны» Віктара Фянчука затрымалі яшчэ на 10 содняў.

Гэтым разам – па крымінальным артыкуле 342 («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак»).

Віктар Фянчук.
Фота: Ахова птушак Бацькаўшчыны / Facebook

Віктар Фянчук быў затрыманы 1 верасня, увесь гэты час ён знаходзіцца на Акрэсціна.

За дзень да затрымання, 31 жніўня, у офіс найстарэйшай экалагічнай арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны» прыйшлі сілавікі. Пазней у арганізацыі паведамілі, што сілавікі, якія праводзілі ператрус, канфіскавалі копіі некаторых дакументаў.

У лістападзе 2020 года Віктара Фянчука затрымлівалі на маршы ў Менску, тады ён атрымаў 15 содняў арышту.

Абноўлена
Знішчэнне экалагічных НДА: ператрус у «Аховы птушак Бацькаўшчыны», ліквідуюць «Багну»
2021.08.31 16:45

АД, belsat.eu

Стужка навінаў