СК паведаміў, што распачаў крымінальную справу супраць «Белсату», хоць насамрэч – супраць БелаПАНу


Пра крымінальную справу супраць «Белсату» за нясплату падаткаў распавёў у эфіры СТБ начальнік упраўлення СК па Менску Сяргей Паско, піша Zerkalo.io.

«Мы літаральна напярэдадні ўзбудзілі крымінальную справу па факце ўхілення ад уплаты падаткаў службовымі асобамі «Белсату». Гэта чыста эканамічны артыкул, нічога з палітыкай тут не звязана, – заявіў Паско.

Пазней праўладныя тэлеграм-каналы напісалі, што прадстаўнік СК памыліўся, і насамрэч меў на ўвазе справу супраць БелаПАНу.

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў