Пуцін прыляціць у Менск, «крыміналка» супраць экс-кіраўніка «Аховы птушак Бацькаўшчыны»: галоўнае за дзень


«Белсат» падводзіць вынікі нядзелі, 12 верасня. Пра галоўныя падзеі дня чытайце ў нашым аглядзе.

Муж Паліны Шарэнды-Панасюк Андрэй атрымаў першы за больш чым за месяц ліст ад сваёй жонкі з гомельскай калоніі.

У лісце Паліна распавяла, што ёй двойчы прапаноўвалі напісаць прашэнне аб памілаванні.

«Стала вядома, што яна нават не паспела адбыць карантын, як да яе прынеслі ўсім вядомае «прашэнне аб памілаванні». Паперы адразу паляцелі ў сметніцу, а халуі пасланыя куды падалей», – распавёў Андрэй Шарэнда.

Пасля 12 содняў адміністрацыйнага арышту былога кіраўнік грамадскага аб’яднання «Ахова птушак Бацькаўшчыны» Віктара Фянчука затрымалі яшчэ на 10 содняў.

Артыкулы
Супраць экс-кіраўніка арганізацыі «Ахова птушак Бацькаўшчыны» распачалі крымінальную справу
2021.09.12 15:00

Гэтым разам – па крымінальным артыкуле 342 («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак»).

У аграгарадку Дзешчанка Уздзенскага раёну адкрылі помнік бульбе. Кожную восень у аграгарадку ладзяць бульбяныя кірмашы і фестывалі. У гэтым годзе рэгіянальны фестываль «Бульбяны фэст» распачаўся з адкрыцця сімвалічнага знака бульбе.

Пад Кіевам знайшлі мёртвым суддзю, які вёў справу аб забойстве Паўла Шарамета.

Цела суддзі Пячэрскага суду Кіева Віталя Пісанца было знойдзена 11 верасня ў сяле Паграбы Броварскага раёну. Віталь Пісанец быў адным з суддзяў, якія вядуць справу аб забойстве ў ліпені 2016 году беларускага журналіста Паўла Шарамета. Пісанец падаўжаў меры стрымання падазраваным па справе.

Лукашэнка распавёў калі Пуцін прыляціць у Менск і якое ўзбраенне Расея паставіць у Беларусь.

Візіт Уладзіміра Пуціна ў Менск запланаваны на час Саміту СНД, які пройдзе прыблізна 15 кастрычніка. Пра гэта распавёў Аляксандр Лукашэнка на вучэннях «Захад-2021». На сустрэчы ў Менску будзе абмяркоўвацца «канкрэтыка» па супрацоўніцтву і 28 дарожных мапах.

Hавiны
Лукашэнка распавёў калі Пуцін прыляціць у Менск і якое ўзбраенне Расея паставіць у Беларусь
2021.09.12 17:37

На вучэннях Лукашэнка распавёў таксама, што падчас перамоваў у Крамлі абмяркоўваліся таксама пытанні абароны і бяспекі, сярод іншага – перспектывы паставак у Беларусь комплексаў С-400.

Да 2025 году ў Беларусь будзе пастаўлена таксама іншае ўзбраенне.

«Гэта каля дзясятка самалётаў, частка нам ужо паступіла, гэта некалькі дзясяткаў верталётаў, Тор-М2. Вялікія аб’ёмы. Гэта кажа аб тым, што і мы, і Расейская Федэрацыя вельмі сур’ёзна ўспрымаем гэты заходні кірунак, дзе мы знаходзімся непасрэдна ў сутыкненні з натаўскімі войскамі», – сказаў Лукашэнка.

Прэс-сакратар Уладзіміра Пуціна Дзмітрый Пяскоў заявіў у эфіры «Беларусь 1», што, хоць цяпер мовы пра палітычную інтэграцыю Беларусі і Расеі няма, але тэарэтычна яна магчымая і адбудзецца, калі «будзе адпавядаць інтарэсам дзвюх краін».

Паводле Пяскова, цяпер палітычную інтэграцыю Беларусі і Расеі ніхто не рыхтуе.

Hавiны
Дзмітрый Пяскоў: палітычная інтэграцыя Расеі і Беларусі магчымая
2021.09.12 22:23

Стала вядома, што ў судзе Ленінскага раёну Берасця 20 верасня пачнецца крымінальны працэс супраць праціўніка будаўніцтва акумулятарнага заводу Зміцера Андрасюка. Мужчыну абвінавачваюць у тым, што ён адмовіўся даваць сведчанні па крымінальная справе супраць берасцейскага блогера Сяргея Пятрухіна. Судзіць будуць па 402 артыкуле крымінальнага кодэксу («Адмова альбо ўхіленне ад дачы сведчанняў»).

Пакараннем па гэтым артыкуле можа быць штраф, папраўчыя працы тэрмінам да двух гадоў альбо арышт.

Hавiны
СК паведаміў, што распачаў крымінальную справу супраць «Белсату», хоць насамрэч – супраць БелаПАНу
2021.09.12 22:59

Напрыканцы дня ў эфіры СТБ начальнік упраўлення СК па Менску Сяргей Паско распавёў пра крымінальную справу супраць «Белсату» за нясплату падаткаў. Пазней праўладныя тэлеграм-каналы напісалі, што прадстаўнік СК памыліўся, і насамрэч меў на ўвазе справу супраць БелаПАНу.

ГГ, belsat.eu

 

 

Стужка навінаў