Праціўніка акумулятарнага заводу будуць судзіць, бо ён адмовіўся сведчыць супраць блогера Пятрухіна


У судзе Ленінскага раёну Берасця 20 верасня пачнецца крымінальны працэс супраць праціўніка будаўніцтва акумулятарнага заводу Зміцера Андрасюка.

Берасцейскі актывіст Зміцер Андрасюк.
Фота: Белсат

Мужчыну абвінавачваюць у тым, што ён адмовіўся даваць сведчанні па крымінальная справе супраць берасцейскага блогера Сяргея Пятрухіна. Судзіць будуць па 402 артыкуле крымінальнага кодэксу («Адмова альбо ўхіленне ад дачы сведчанняў»).

Пакараннем па гэтым артыкуле можа быць штраф, папраўчыя працы тэрмінам да двух гадоў альбо арышт.

Суд Кастрычніцкага раёну Магілёва па трох артыкулах крымінальнага кодэксу асудзіў Сяргея Пятрухіна до трох гадоў калоніі. Пакаранне блогер адбывае ў папраўчай калоніі №3 на Віцебшчыне.

Судзіць Зміцера Андрасюка будзе вядомы па палітычных справах Аляксандр Семянчук. Гэта той суддзя, што ў 2019 годзе прысудзіў Сяргею Пятрухіну амаль 8 тысячаў долараў штрафу за «абразу» і «паклёп» на міліцыянтаў.

АС, belsat.eu

Стужка навінаў