Палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк двойчы адмовілася пісаць прашэнне аб памілаванні


Муж Паліны Шарэнды-Панасюк Андрэй напісаў у сваім Facebook, што нарэшце атрымаў першы ліст ад сваёй жонкі з гомельскай калоніі. Больш за месяц яму не прыходзіла ніводнай весткі.

Сям’я Шарэндаў.
Фота: belsat.eu

У калоніі Паліне Шарэндзе-Панасюк двойчы прапаноўвалі напісаць прашэнне аб памілаванні. Андрэй Шарэнда распавёў, як яна рэагуе на такія просьбы:

«Стала вядома, што яна нават не паспела адбыць карантын, як да яе прынеслі ўсім вядомае «прашэнне аб памілаванні». Паперы адразу паляцелі ў сметніцу, а халуі пасланыя куды падалей.

Пасля 10 содняў працэдура паўтарылася з тым жа вынікам. Агулам Паліна правяла ў карцары (штрафным ізалятары) 20 содняў, але працягвае стаяць на сваім. Нас усіх яна просіць быць упартымі і ўпэўненымі ў сабе, і не спыняцца на фінішнай прамой!»

Суд Маскоўскага раёну Берасця 9 чэрвеня прызначыў 2 гады калоніі для маці дваіх няпоўнагадовых дзяцей Паліне Шарэндзе-Панасюк. Яе прызналі вінаватай адразу паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэксу: «Абраза прэзідэнта» (арт. 368), «Абраза прадстаўніка ўлады» (арт. 369) і «Гвалт або пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні працаўніка органаў унутраных справаў» (арт. 364).

На судзе жанчына сваю віну не прызнала і называе сабе захопленай у палон, не прызнае следства і суда.

Hавiны
Паліна Шарэнда-Панасюк – суддзю: Крэсла, на якім вы седзіце, і тое праўдзівейшае за вас
2021.06.08 14:46

АД, belsat.eu

Стужка навінаў