Дзмітрый Пяскоў: палітычная інтэграцыя Расеі і Беларусі магчымая


Прэс-сакратар Уладзіміра Пуціна заявіў у эфіры «Беларусь 1», што, хоць цяпер мовы пра палітычную інтэграцыю Беларусі і Расеі няма, але тэарэтычна яна магчымая і адбудзецца, калі «будзе адпавядаць інтарэсам дзвюх краін», піша Zerkalo.io.

Паводле Пяскова, цяпер палітычную інтэграцыю Беларусі і Расеі ніхто не рыхтуе.

– Гэта зусім іншы ўзровень інтэграцыі, да якога мы цяпер не гатовыя. Цяпер мы зацікаўленыя ў тым, і будзем, як дзве краіны, у выгадзе, калі рэалізуем вось гэтыя 28 праграм, – зазначыў Пяскоў, і дадаў, што тое, што гэтыя праграмы прынятыя, не азначае, што яны імгненна будуць рэалізаваныя. – Перад намі тытанічная праца. Нам трэба будзе прыводзіць у адпаведнасць з гэтымі праграмамі заканадаўства: трэба будзе прымаць законы, падзаконныя акты і гэтак далей.

Аналітыка
Хто каго перахітрыў? Што трэба ведаць пра інтэграцыйныя дамоўленасці Лукашэнкі і Пуціна
2021.09.10 18:37

Пяскоў зазначыў, што «сутнасць інтэграцыі не ў тым, каб аб’яднацца, сутнасць інтэграцыі ў тым, каб выйгралі два народ – каб беларусам і рускім стала лепш жыць». А самае дарагое, паводле Пяскова, гэта суверэнітэт.

Hавiны
Дамовіліся дамаўляцца. Што ў 28 «дарожных мапах»
2021.09.10 15:53

9 верасня ў Маскве на сустрэчы Уладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі былі ўзгодненыя ўсе 28 інтэграцыйных праграм. Зацвердзіць іх плануецца на паседжанні Вышэйшай дзяржаўнай рады Саюзнай дзяржавы Расеі і Беларусі 4 лістапада.

12 верасня на вучэннях «Захад-2021» Аляксандр Лукашэнка анансаваў прыезд Уладзіміра Пуціна ў Менск 15 кастрычніка.

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў