Беларускі бок эвакуяваў мігрантаў з ваколіцаў Тэрэспалю на мяжы з Польшчай


Здымак мае ілюстрацыйны характар. Тэрыторыя ля вёскі Гжыбаўшчызна ў Падляскім ваяводстве, Польшча. 20 жніўня 2021 года.
Фота: Белсат

Беларускія службы эвакуявалі некалькі дзясяткаў мігрантаў, якія знаходзіліся на тэрыторыі Беларусі побач з польскай мяжой з разлікам на незаконнае перасячэнне мяжы. Пра гэта 11 верасня паведаміў прэс-сакратар начальніка Прыбужанскага пагранічнага атраду лейтэнант Дарыюш Сеніцкі, перадае «Polskie Radio».

Таксама ён падкрэсліў, што дадзеная група мігрантаў ніколі не была на польскай тэрыторыі. Гаворка ідзе пра некалькі дзясяткаў чалавек, якія знаходзіліся на мяжы каля Тэрэспаля.

Фотарэпартаж
У пастцы паміж дзвюма краінамі з катом і пад рулямі аўтаматаў. Як уцекачы намагаюцца трапіць у Польшчу
2021.08.21 12:51

Між тым, паток мігрантаў, якія спрабуюць незаконна трапіць у Польшчу з тэрыторыі Беларусі не змяншаецца. Толькі за 11 верасня польскія памежнікі спынілі 244 спробы трапіць у Польшчу. Таксама чатыры замежніка – грамадзяне Ірану, Камеруна, Грузіі і Таджыкістана – былі затрыманыя за аказанне дапамогі ў незаконным перасячэнні мяжы.

Раней польскі ўрад прыняў рашэнне, што замежнікам, якія дапамагаюць у незаконным перасячэнні мяжы, выдаецца пастанова, якая абавязвае іх прымусовы вярнуцца ў краіну паходжання на працягу 48 гадзін. Акрамя таго, ім забаронены ўезд у зону Шэнгену на 5 гадоў.

Hавiны
«Такой напружанай сітуацыі не было 30 гадоў». Улады Польшчы пракаментавалі памежны крызіс
2021.09.06 15:55

Цяпер польскія памежнікі працягваюць несці службу па ахове мяжы ва ўзмоцненым рэжыме ў сувязі з увядзеннем у прыгранічных раёнах Польшчы рэжыму надзвычайнага становішча.

2 верасня прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда падпісаў пастанову аб увядзенні рэжыму надзвычайнага становішча ў Люблінскім і Падляскім ваяводствах – у 3-кіламетровай паласе ўздоўж мяжы з Беларуссю. Пра гэта хадайнічаў урад Польшчы, аргументуючы, што ўвядзенне рэжыму надзвычайнага становішча ў памежнай зоне з’яўляецца «неабходным крокам у пазбяганне сурʼёзнага міграцыйнага крызісу».

Рэжым надзвычайнага здарэння будзе дзейнічаць на працягу 30 дзён і можа быць прадоўжаны.

Hавiны
ААН заклікала Польшчу прыняць уцекачоў з беларускай мяжы
2021.08.25 10:33

АД, belsat.eu

Стужка навінаў