Ангела Меркель заклікала Беларусь дапамагчы з бежанцам, якія апынуліся на мяжы з краінамі Еўразвязу


Канцлер Нямеччыны Ангела Меркель 11 верасня наведала Польшчу з аднадзённым афіцыйным візітам.

Канцлер Нямеччыны Ангела Меркель і прэм’ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі.
Фота: Bernd von Jutrczenka / PAP

Падчас свайго выступу ў Варшаве Ангела Меркель звярнулася да Беларусі з заклікам дапамагчы бежанцам, якія апынуліся на мяжы з суседнімі краінамі, і падкрэсліла недапушчальнасць гібрыдных нападаў з выкарыстаннем людзей, якім патрэбна дапамога, перадае «Euronews».

«Мы зараз бачым на ўсходняй мяжы гібрыдныя атакі, сродкі ціску ў выглядзе бежанцаў. Гэта датычыцца Літвы і Польшчы. Мы павінны аказаць гуманітарную дапамогу, але ў той жа час абараняць знешнія межы Еўразвяза», – заявіла канцлер Нямеччыны.

Раней улады Польшчы паведамлялі аб рэзкім росце колькасці незаконных пераходаў беларуска-польскай мяжы ў апошнія месяцы. У адказ на гэта Польшча пачала будаваць на беларускай мяжы плот і аб’явіла рэжым надзвычайнага становішча ў памежных раёнах.

Абноўлена
Беларускі бок эвакуяваў мігрантаў з ваколіцаў Тэрэспалю на мяжы з Польшчай
2021.09.12 12:28

АД, belsat.eu

Стужка навінаў