За заклікі да супраціву і гвалту гарадзенца асудзілі на 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму


Суд Ленінскага раёну Горадні вынес суровы прысуд 21-гадоваму юнаку Аляксею Багдзею, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Зняволены Аляксей Багдзей з Горадні.
Фота: Вясна

Яго прызналі вінаватым у арганізацыі масавых беспарадкаў, што суправаджаліся гвалтам над асобай, пагромамі, падпаламі, знішчэннем маёмасці або ўзброеным супрацівам прадстаўнікам улады (арт. 293 КК). Справу разглядаў суддзя Максім Галубовіч.

З матэрыялаў абвінавачвання вядома, што Аляксей у жніўні 2020 года ў тэлеграм-канале «Горадня для жыцця» размяшчаў тэкставыя паведамленні, якія змяшчалі заклікі да гвалтоўных дзеянняў, пісаў пра выраб «кактэйляў Молатава», заклікаў да скідвання дзейнай улады, выкарыстання гвалту, блакавання праездаў, аказання супраціву прадстаўнікам улады.

Паводле высноваў лінгвістычнай экспертызы, у паведамленнях «маюцца выказванні пабуджальнага характару, што заклікаюць да гвалтоўных дзеянняў і дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды адной групай у дачыненні іншай групы асобаў».

Hавiны
У Беларусі 17 новых палітвязняў
2022.08.12 12:22

Марыя Мурашка belsat.eu

Стужка навінаў