Супраць двух мужчынаў завялі крымінальную справу за блакаванне дарог у 2020 годзе


Доказамі сталі «сторызы» ў Instagram, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Ігар Пастухоў і Юрый Джэнжэра.
Фота: Вясна

Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць, што Дзяржынскім РАСК распачатая крымінальная справа паводле арт. 342 КК РБ у дачыненні 34-гадовага Ігара Пастухова і 32-гадовага Юрыя Джэнжэры. Іх абвінавачваюць у тым, што ў 2020 годзе яны перакрывалі рух транспарту ў Фаніпалі – ішлі дарогаю падчас акцыі пратэсту.

Мяркуючы з відэа, апублікаванага сілавікамі, доказамі «блакавання дарог» сталі «сторызы» ў Instagram аднаго з затрыманых – на іх людзі ідуць дарогаю. Яны былі ў архіве профілю і знайшлі іх супрацоўнікі, хутчэй за ўсё, пасля «вывучэння» тэлефона мужчыны.

Hавiны
Хроніка рэпрэсіяў у Беларусі за 11 жніўня
2022.08.11 23:44

Марыя Мурашка belsat.eu

Стужка навінаў