Надзеі на канферэнцыі «Новая Беларусь» і рызыка застацца без візаў. Галоўныя падзеі тыдня ў малюнках


На гэтым тыдні мы адзначылі двухгоддзе самых маштабных пратэстаў у найноўшай гісторыі Беларусі. Сімвалічныя вынікі падводзілі і тыя, хто лічыць сябе дзейнымі ўладамі, і тыя, хто быў вымушаны зʼехаць з краіны. Але ў гэта не ўсе навіны апошняга тыдня, якія мастак Дэ Лёс адлюстраваў у сваіх малюнках.

На канферэнцыі «Новая Беларусь» 9 жніўня Святлана Ціханоўская абвясціла стварэнне Аб’яднанага пераходнага кабінету і назвала першых чатырох чальцоў.

Малюнак: Дэ Лёс / Белсат
Аналітыка
7 рэчаў, якія трэба ведаць пра Аб’яднаны пераходны кабінет пры Ціханоўскай
2022.08.11 10:43

Сейм Латвіі 11 жніўня прыняў заяву ў сувязі з вайною ва Украіне. Парламент заклікаў краіны Еўразвязу спыніць выдачу візаў грамадзянам Расеі і Беларусі, бо маштабнае ўварванне ва Украіну ажыццяўлялася «пры падтрыманні і ўдзеле беларускага рэжыму».

Малюнак: Дэ Лёс / Белсат
Абноўлена
Латвія хоча, каб Еўразвяз забараніў выдаваць візы беларусам
2022.08.11 12:56

9 жніўня замест урачыстасцяў з нагоды «элегантнай перамогі» Аляксандр Лукашэнка правёў шматгадзіннае паседжанне з урадам. Абмяркоўвалі шляхі развіцця эканомікі ва ўмовах санкцыяў.

Малюнак: Дэ Лёс / Белсат

Украінскія вайскоўцы замініравалі мяжу з Беларуссю.

Малюнак: Дэ Лёс / Белсат

Украінцаў, якія жывуць у прымежных з Беларуссю паселішчах Валынскай вобласці, просяць быць асцярожнымі пры наведанні лясных масіваў і выездзе на абочыну дарог.

«Камунарка» адмовілася ад бела-чырвонага афармлення.

Малюнак: Дэ Лёс / Белсат

Набор шакаладу «Жадаю вам» вытворчасці беларускай фабрыкі «Камунарка», які раней быў выкананы ў нацыянальных белым і чырвоным колерах, цяпер бела-фіялетавы.

Малюнкі Дэ Лёс belsat.eu

Стужка навінаў