Былому супрацоўніку МНС далі 1,5 гады калоніі і штраф за лайк пад каментаром


Гарадзенскі абласны суд прызнаў былога начальніка часткі МНС Аляксандра Курганскага вінаватым па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу. Прычынай затрымання мужчыны стаў лайк пад пастом, які «апісвае падзеі ў кватэры забітага супрацоўнікамі КДБ Андрэя Зельцара», паведамляюць праваабаронцы.

Аляксандр Курганскі з сынам.
Фота: асабісты сямейны архіў Курганскіх

Крымінальную справу разглядаў суддзя Аляксандр Казёл. Аляксандра Курганскага прызналі вінаватым па арт. 369 КК РБ («Абраза прадстаўніка ўлады») і 130 КК РБ («Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці або варожасці»).

Дзяржаўны абвінаваўца запытваў для Аляксандра 4 гады калоніі, аднак суддзя вырашыў пакараць Курганскага 1 годам і 6 месяцамі пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму, а таксама штрафам у 50 базавых велічыняў (1600 рублёў).

У чэрвені КДБ унёс Аляксандра ў спіс асоб, «датычных да тэрарыстычнай дзейнасці».

Аляксандр Курганскі – былы камандзір часці МНС № 7 у Горадні. Ён праслужыў у МНС больш за 15 гадоў. Прызнаны праваабаронцамі палітычным зняволеным.

Гісторыі
«Амаль месяц ад брата няма звестак, невядома, дзе ён». Размова з сястрою затрыманага ў «справе Зельцара»
2021.11.07 01:40

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў