Зорны дождж над Беларуссю. Яшчэ можна паспець паглядзець


Менская вобласць, Беларусь. 12 жніўня 2021 года.
Фота: АЗ / Белсат

У ноч з 12 на 13 жніўня свайго піку дасягне метэорная плынь Пэрсэіды: у гэты час на небе можна назіраць 1–2 метэоры за хвіліну. «Белсат» зняў зорны дождж на Меншчыне.

Пэрсэіды – метэорная плынь, якая зʼяўляецца штогод у жніўні з боку сузорʼя Пэрсэя. Утвараюцца ў выніку праходжання Зямлі праз шлейф пылавых часцінак, выпушчаных каметай Сўіфта-Татла. Дробныя часцінкі, памерам з пясчынку, згараюць у зямной атмасферы, утвараючы так званы зорны дождж.

Менская вобласць, Беларусь. 12 жніўня 2021 года.
Фота: АЗ / Белсат
Менская вобласць, Беларусь. 12 жніўня 2021 года.
Фота: АЗ / Белсат
Менская вобласць, Беларусь. 12 жніўня 2021 года.
Фота: АЗ / Белсат

Пэрсэіды дасягнуць нйбольшай актыўнасці ўначы з 12 на 13 жніўня, але агулам з’яву можна назіраць да канца месяца, кажуць адмыслоўцы.

У пікавыя моманты колькасць падзення «зорак» складае да 200 за хвіліну, пры гэтым метэоры з Пэрсэідаў пакідаюць на небе прыгожыя сляды.

Паводле паданняў, калі пабачыць зоркі, якія падаюць з неба, можна загадаць жаданне, і яно здзейсніцца.

belsat.eu

Стужка навінаў