Журналістак Андрэеву, Барысевіч, Лубнеўскую і Чульцову ўганаравалі прэміяй «Free Media Awards»


Пяты атрымальнік узнагароды – Беларуская асацыяцыя журналістаў.

Чацвёрты дзень суда над журналісткамі «Белсату». Агучылі вырак Кацярыне Андрэевай і Дар’і Чульцовай. Ім прысудзілі два гады ў калоніі агульнага рэжыму. Менск, Беларусь. 18 лютага 2021 года.
Фота: АВ / Белсат

Нямецкі фонд «ZEIT-Stiftung» і нарвежскі фонд «Fritt Ord» 12 жніўня назвалі лаўрэатаў прэміі «Свабодныя медыі» («Free Media Awards»).

Гэта Беларуская асацыяцыя журналістаў, а таксама асуджаныя на два гады зняволення за рэпартаж журналісткі «Белсату» Кацярына Андрэева і Дар’я Чульцова, параненая сілавікамі на пратэстах-2020 журналістка «Нашай нівы» Наталля Лубнеўская і журналістка TUT.by Кацярына Барысевіч, якая была ў зняволенні паўгода, бо абвергла сцверджанне ўладаў Беларусі, што забіты з удзелам сілавікоў Раман Бандарэнка быў п’яны.

Журналістак узнагародзілі за «адвагу ў расследаванні, асвятленні і дакументаванні палітычнага крызісу ў Беларусі». Прэміяй адзначаюць «беспрэцэдэнтныя высілкі і адвагу цягам гэтага драматычнага года, працу ва ўмовах дыктатуры».

Артыкулы
Кацярыне Андрэевай і Дар’і Чульцовай скарацілі тэрмін пакарання на 2,5 месяцы
2021.08.10 19:20

У каментары да прэміі адзначаюць, што сітуацыя з незалежнай журналістыкай «трывожная» і «драматычная», а Беларусь застаецца самай небяспечнай для журналістаў краінай Еўропы. Згадваюць, што, паводле БАЖ, у мінулым годзе ў Беларусі арыштавалі 480 журналістаў, якія правялі ў зняволенні 1200 дзён, і што ў гэтым годзе сістэматычныя напады на незалежныя медыі працягнуліся, а за кратамі застаюцца 29 журналістаў і супрацоўнікаў медыяў.

У мінулыя гады лаўрэатамі прэміі робіліся і іншыя беларускія журналісты ды выданні: «Беларускі партызан» (2016), Аляксандр Класкоўскі (2014), Валер Карбалевіч (2012), Марыя Коктыш (2011), «Борисовские новости» (2010) і «Новы час» (2009).

ВІДЭА
Як праходзіла спецаперацыя на плошчы Пераменаў. Відэа з дронаў сілавікоў
2021.08.05 12:18

Кацярыну Андрэеву і Дар’ю Чульцову затрымалі 15 лістапада 2020 года за стрым жорсткага разгону акцыі, зладжанай у памяць Рамана Бандарэнкі, і разбурэння сілавікамі народнага мемарыялу. Кацярыну і Дар’ю абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 342 («Арганізацыя і рыхтаванне дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак») Крымінальнага кодэксу. 18 лютага 2021 года суддзя Фрунзенскага раённага суда Менску Наталля Бугук пакарала Кацярыну і Дар’ю 2 гадамі пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

Нашыя каляжанкі не прызналі сваёй віны і лічаць пераслед помстаю спецслужбаў за прафесійную дзейнасць. У зняволенні Дар’ю і Кацярыну паставілі на прафілактычны ўлік як асобаў, «схільных да экстрэмізму і іншых дэструктыўных дзеянняў». Такі статус прадугледжвае ўзмоцнены кантроль з боку адміністрацыі. Яны мусяць насіць жоўтыя біркі – такім колерам пазначаюць асобаў, нібыта «схільных да экстрэмізму».

Артыкулы
Муж Кацярыны Андрэевай пра аднадзённае спатканне: Самыя шчаслівыя суткі з моманту арышту
2021.08.05 17:46

АА belsat.eu

Стужка навінаў