СК правярае інфармацыю аб датычнасці былога дыпламата Ігара Ляшчэні да масавых беспарадкаў


Затрыманага ўчора былога амбасадара Беларусі ў Славакіі Ігара Ляшчэню правяраюць на датычнасць да дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, паведамляе «Интерфакс-Запад».

Следчы камітэт распачаў правяранне аб датычнасці экс-дыпламата Ігара Ляшчэні да масавых беспарадкаў.

«Упраўленне Следчага камітэту па горадзе Менску працягвае расследаванне крымінальнай справы, заведзенай па факце масавых беспарадкаў, якія адбыліся на тэрыторыі сталіцы. Следчымі даследуецца інфармацыя аб датычнасці Ігара Ляшчэні да здзяйснення дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак», – паведаміла афіцыйная прадстаўніца УСК па Менску Кацярына Гарлінская.

Следчыя паведамляюць, што цяпер з удзелам затрыманага праводзяцца следчыя дзеянні.

Ігара Ляшчэню, былога амбасадара Беларусі ў Славакіі, затрымалі ўчора. Цяпер ён у ІЧУ на Акрэсціна.

Абноўлена
Што вядома пра тры дзясяткі затрыманых 11 жніўня
2021.08.12 10:10

СК belsat.eu

Стужка навінаў