Што вядома пра тры дзясяткі затрыманых 11 жніўня


З раніцы 11 жніўня пайшлі паведамленні пра затрыманні дэлегатаў платформы «Сход» і ператрусы ў іх. На раніцу 12 жніўня вядома, што частку з іх вызвалілі.

Ілюстрацыйная выява.
Фота: «Белсат»

Паводле звестак, якія даслалі «Белсату» прадстаўнікі «Сходу», і паводле Telegram-каналу «Списки задержанных», вядомыя наступныя імёны дэлегатаў, у якіх былі ператрусы:

  1. Наталля Абрашына-Жадаева – вызваленая пасля допыту;
  2. Аляксей Адамовіч – вызвалены пад падпіску аб неразгалошванні;
  3. Сяргей Ванінскі – вызвалены пасля допыту;
  4. Кацярына Вургун – вызваленая;
  5. Аляксей Дзеравяга – вызвалены пасля допыту;
  6. Максім Жукаў – вызвалены пасля допыту (паводле «Списков задержанных», у Ізалятары часовага ўтрымання на Акрэсціна ёсць Жукаў М. М.);
  7. Вольга Казановіч – вызваленая пасля допыту пад падпіску аб неразгалошванні;
  8. Пётр Карабанаў – вызвалены;
  9. Уладзімір Каралёў – вызвалены;
  10. Дзмітрый Крыванос – вызвалены;
  11. Васіль Лапацін – вызвалены;
  12. Уладзімір Мельнік – вызвалены пасля допыту;
  13. Раман Місачэнка – вызвалены;
  14. Ігар Новікаў – вызвалены;
  15. Алена Патаповіч – вызваленая, у статусе сведкі;
  16. Аляксей Плавінскі – вызвалены пасля допыту;
  17. Алена Радаман – вызваленая;
  18. Аляксандр Смольскі – вызвалены;
  19. Радзіслаў Фяцісаў – вызвалены пасля допыту;
  20. Павел Якута – вызвалены (паводле каналу «Списки задержанных»);
  21. Ігар Ляшчэня – у ІЧУ на Акрэсціна;
  22. Дзмітрый Мялешка – быў ператрус у бацькоў;
  23. Аляксей Багушэвіч;
  24. Іван Бялецкі;
  25. Галіна Каткоўская;
  26. Аляксандр Малышаў;
  27. Юрый Пісарчук;
  28. Дзяніс Садоўскі;
  29. Мікалай Стрэха;
  30. і яшчэ два дэлегаты, імёны якіх не называюць.

Не выходзяць на сувязь Алег Квяцінскі і Алена Бядуля. «Списки задержанных» паведамляюць, што ператрус быў таксама ў Юліяна Місюкевіча, ён пасля апынуўся ў Савецкім РУУС Менску, цяпер – на Акрэсціна.

Платформа народных прадстаўнікоў «Сход» была створаная як альтэрнатыва праўладнаму Усебеларускаму народнаму сходу дзеля дыялогу паміж народам і ўладамі. Дэлегатаў на «Сход» абіралі беларусы прз інтэрнэт-пляцоўку.

Hавiны
Затрымалі лідара «Гавары праўду» Андрэя Дзмітрыева
2021.08.12 15:57

АА belsat.eu

Стужка навінаў