«МТБанк» паглыне фінансавую ўстанову «Ідэя Банк». Што трэба ведаць кліентам


Кліенты ЗАТ «МТБанк» атрымалі паведамленне пра тое, што кампанія далучае да сябе «Ідэя Банк». Рэарганізацыю плануюць заверыць да 31 кастрычніка 2021 года.

Адкрыццё аддзялення «Ідэя Банку» ў Калінкавічах. 4 кастрычніка 2016 года.
Фота: ideabank.by

У выніку «МТБанк» стане правапераемнікам «Ідэі» адносна ўсіх крэдытаў і запазычанасцяў. Патрабаванні крэдытораў у сувязі з рэарганізацыяй можна падаваць у «МТБанк» цягам бліжэйшых 30 дзён.

Падрабязныя адказы на пытанні апублікавалі на сайце «Ідэі». Грошы на рахунках не знікнуць, рахункі перааформяць у «МТБанку» аўтаматычна. Умовы дэпазітаў не зменяцца. Перазаключаць дамовы на крэдыты не трэба.

Функцыянал банкаўскіх картак «Ідэі» абмяжуюць ужо з 1 кастрычніка, кліентам створаць віртуальныя карткі «МТБанку». Але кліентам раяць хутчэй, да 24 верасня, перааформіць картку ў «МТБанку», бо на карткі «Ідэі» ўжо ў кастрычніку не змогуць, напрыклад, налічыць заробак.

«МТБанк», якім валодала сямʼя набліжанага да Аляксандра Лукашэнкі алігарха Аляксея Алексіна («Энерга-Оіл», «Табакеркі»), у лютым дамовіўся пра набыццё «Ідэя Банку» ў польскай кампаніі «Getin Holdings» за 50 мільёнаў беларускіх рублёў.

Аднак сям’я Алексіных у чэрвені прадала 100 % акцыяў холдынгу, які валодае «МТБанкам», кампаніі «Stoneva Limited» бізнесоўца Рамэа Абдо, якому належаць гандлёва-забаўляльны цэнтр «Galileo», бізнес-цэнтры «Rubin Plaza» і «Silver Tower». Абдо набыў і «Ідэя Банк». Алексін трапіў пад санкцыі Еўразвязу 21 чэрвеня.

Расследaванні
Як гаманцы Лукашэнкі ўцякаюць ад санкцый
2021.04.06 12:47

АА belsat.eu

Стужка навінаў