Літва спыніць транзіт беларускага калію са снежня


У снежні набудуць моц санкцыі Злучаных Штатаў. Яны не тычацца Літвы наўпрост, аднак за супрацу з падсанкцыйным «Беларуськаліем» банкі маюць адмовіць у прыёме плацяжоў.

Вагон кампаніі «Беларуськалій». Клайпеда, Літва. 11 жніўня 2021 года.
Фота: Белсат

Міністр транспарту Літвы Марус Скуодзіс расказаў парталу 15min.lt, што са снежня, калі набудуць моц санкцыі ЗША, праз Літву перастануць перавозіць прадукцыю «Беларуськалію».

Гэтая прадукцыя – траціна грузаў, якія ідуць праз літоўскую чыгунку і порт Клайпеды. Толькі 10 % беларускіх угнаенняў ідзе ў Еўразвяз (астатняе – у Кітай, Індыю, Бразілію і іншыя краіны). Калі тая ж чыгунка працягне вазіць угнаенні, яе могуць пакараць банкі.

«З аднаго боку, мы можам сказаць, што санкцыі тычацца толькі амерыканскіх кампаніяў, але з практыкі мы ведаем, што банкі не будуць прымаць плацяжы за паслугі, якія аказваюцца ў Літве, у еўра, а не толькі ў доларах. Кампаніі, калі ёсць суб’ект, які трапіў пад санкцыі, адмаўляюцца мець з ім якія-небудзь бізнесовыя адносіны, пазбягаючы рызыкі», – растлумачыў міністр.

На думку Скуодзіса, яшчэ да снежня перавозкі скароцяцца, бо многія кампаніі не захочуць мець справы з падсанкцыйнай кампаніяй.

Адмова ад абслугоўвання «Беларуськалію» будзе каштаваць Літве адчувальных фінансавых стратаў. Чыгунцы можа спатрэбіцца дапамога ўраду – патэнцыйныя страты ацэньваюць у 20 млн еўра. Скуодзіс у сувязі з гэтым нагадаў пра надзвычайнае становішча на мяды – Літва вінаваціць у арганізацыі хвалі нелегальнай міграцыі рэжым Аляксандра Лукашэнкі.

Hавiны
Ціханоўская наведае Нарвегію, сустрэнецца з дырэктарам «Yara»
2021.08.12 09:36

АА belsat.eu

Стужка навінаў